Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дзярэчын)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Дзярэчын |
| Каардынаты | 53°14′56,20″ пн. ш. 24°55′23,60″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | нэаготыка |
| Будаваньне | 1910—1913 гады |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Дзярэчыне. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка, каля могілак[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Новы мураваны касьцёл у Дзярэчыне збудавалі ў 1910—1913 гадох.
У 1951 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад краму, а неўзабаве, увогуле, занядбалі.
У 1990-я гады касьцёл вярнулі каталікам, у 1991—1993 гадох праводзіліся рэстаўрацыйныя працы. 14 жніўня 1993 году біскуп Аляксандар Кашкевіч урачыста асьвяціў адноўлены касьцёл. У 1995 годзе на званіцы касьцёла навесілі звон, адліты ў 1717 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 1-вежавая 1-нэфавая базыліка з 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі, узьнятая на цокаль з вапняковых блёкаў. Вэртыкальнай дамінантай выступае 8-гранная вежа-званіца зь сьпічастым шпілем. Абапал ступенчатага франтона фасаду фіялы. Над уваходным стральчатым парталам зь вімпэргам разьмяшчаецца акно-ружа. Стральчатымі парталамі афармляюцца і два бакавыя ўваходы. Бакавыя сьцены падзяляюцца вялікімі стральчатымі аконнымі праёмамі з ажурнымі кратамі і каляровымі вітражамі, умацоўваюцца ў прасьценках ступенчатымі контрфорсамі. Пэрымэтрам праходзіць карніз з сухарыкамі, выкарыстоўваюцца ажурныя фрызы. Сьцяна нэфа над апсыдай завяршаецца 2-гранным шчыпцом з шэрагам фіялаў. Мастацка-эстэтычны эфэкт дасягаецца высакаякаснай цаглянай муроўкай.
Унутраная прастора перакрываецца зоркавым скляпеньнем, высокай стральчатай аркай, у якую адкрываецца апсыда. Над крыжовымі скляпеньнямі нартэкса месьцяцца хоры[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- В. Міхневіч, 1908 г.
- В. Міхневіч, 1908 г.
- В. Міхневіч, 1912 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1914 г.
- 1920-я гг.
- да 1939 г.
- З боку кляштару, да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Бакавы фасад
- Вежа
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гастэла, 19В
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 126.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
