Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Капыль)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Апостала Пятра і Паўла | |
Касьцёл Сьвятога Апостала Пятра і Паўла | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Капыль |
| Каардынаты | 53°09′04,58″ пн. ш. 27°05′30,82″ у. д.HGЯO |
Касьцёл Сьвятога Апостала Пятра і Паўла на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятога Апостала Пятра і Паўла | |
Касьцёл Сьвятога Апостала Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Капылі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Слуцкай вуліцы[a]. Твор архітэктуры рэтраспэктыўнай готыкі.
Утвараў адзіны ансамбль з мураванай 3-аркавай брамай. У 1950-я гады савецкія ўлады да непазнавальнасьці перабудавалі касьцёл пад рэстаран.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы драўляны касьцёл у Капылі збудаваў у 1439 годзе Міхал, сын вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай, калі Капыль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1856 годзе драўляны касьцёл згарэў.
У 1859—1864 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла. У 1908 годзе да касьцёла дабудавалі званіцу. На 1912 год налічвалася 3830 парафіянаў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1950-я гады яны часткова зруйнавалі помнік — да непазнавальнасьці перабудавалі яго пад рэстаран[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры рэтраспэктыўнай готыкі. Гэта была магутная 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Агульны 2-схільны дах на галоўным фасадзе закрываўся 2-гранным шчытом. Будынак аздабляўся фіяламі ў аснаваньні шатроў чацьверыковых вежаў, аркатурнымі пасамі. Сьцены праразаліся стральчатымі аконнымі праёмамі.
Усярэдзіне апсыда і тарцы бакавых нэфаў вылучаліся драўлянымі разнымі алтарамі. На левай сьцяне прэзьбітэрыюму месьціўся драўляны амбон[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычныя здымкі
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1930 г.
- 1948 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Леніна, 17
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Копыль (рас.). Глёбус Беларусі. Праверана 20 лютага 2012 г.
- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 423.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.