Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Камянец)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Камянец |
| Каардынаты | 52°24′04,10″ пн. ш. 23°49′10,40″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Каталіцкая царква |
| Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Камянцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры гістарызму.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы драўляны касьцёл у Камянцы збудавалі ў 1501 годзе з фундацыі вялікага князя Аляксандра.
У 1723 годзе касьцёл перабудавалі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Камянец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1924 годзе з прычыны маланкі касьцёл цалкам згарэў. У 1935 годзе пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла. У 1939 годзе савецкія ўлады адабралі будынак касьцёла і зрабілі ў ім чайную.
У 1992 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам. У 2001 годзе скончылася яго аднаўленьне.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры гістарызму. Гэта крыжовая ў пляне 1-вежавая базыліка. Да прастакутнага ў пляне аб’ёму пад 2-схільным дахам з бакоў далучаюцца крылы трансэпту, з франтальнага боку — 4-гранная 4-ярусная шатровая вежа-званіца. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі-пілёнамі ў прасьценках[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычныя здымкі
-
Стары касьцёл, 1921 г.
-
Стары касьцёл, 1921 г.
-
Капліца, 1930 г.
-
Будоўля, 1930-я гг.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 5.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 170.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.