Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар францішканаў (Невель)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар францішканаў | |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар францішканаў | |
| Краіна | Расея |
| Места | Невель |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Першае згадваньне | 1625 |
| Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Невелі. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Рынку[a]. Твор архітэктуры віленскага барока.
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. У 1960-я гады савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл. Захавалася касьцельная плябанія.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1625 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза фундаваў у Невелі першы парафіяльны касьцёл, зьнішчаны ў вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Пазьней Януш Радзівіл збудаваў новы драўляны касьцёл.
У 1745 годзе пры кляштары францішканаў збудавалі мураваны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Невель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Аднак па здушэньні вызвольнага (1830—1831) або нацыянальна-вызвольнага (1863—1864) паўстаньняў расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у 1960-я гады — зьнішчылі помнік.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касьцёл — помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 2-вежавая базыліка.
У касьцёле быў арган на хорах, тры званы і часьцінка Дрэва Сьвятога Крыжа[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычныя здымкі
- 1870 г.
- 1910 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 1913 г.
- да 1941 г.
- 1942 г.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- 1943 г.
- па 1943 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ На месцы касьцёла цяпер пустка за 4-павярховым жылым домам
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Касьцёл Сьвятога Юрыя ў Невелі, Графічная рэканструкцыя страчанай спадчыны архітэктара Аляксандра Невара
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Żyskar F. J. Nasze kościoły: opis ilustrowany wszystkich kościołów i parafji znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych. T. 1: Archidjecezja mohylowska. Z. 23: Dekanat Witebski. — Warszawa — Petersburg, 1913. S. 374.