Касьцёл Сьвятога Тадэвуша (Лучай)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
| |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лучай |
Каардынаты | 55°05′23.30″ пн. ш. 27°07′04.90″ у. д. / 55.0898056° пн. ш. 27.118028° у. д.Каардынаты: 55°05′23.30″ пн. ш. 27°07′04.90″ у. д. / 55.0898056° пн. ш. 27.118028° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока і клясыцызм |
Заснавальнік | Альжбета Пузына і Тадэвуш Францішак Агінскі |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша | |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Лучаі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Садовая, 10А. Дзее. Твор архітэктуры барокавага клясыцызму.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будаваньне касьцёла пачалося ў 1766 годзе з фундацыі Тадэвуша Агінскага і яго жонкі Альжбеты (з Пузынаў). У 1777 годзе касьцёл асьвяціў віленскі біскуп Фэлікс Тавяньскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лучай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У першай палове XIX ст. праводзілася рэканструкцыя будынка касьцёла.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. 16 сакавіка 1990 году будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры барокавага клясыцызму. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая купальная базыліка з паўцыркульнай апсыдай і трансэптам. З бакоў галоўнага фасаду ўзвышаюцца 3-ярусныя вежы, апрацаваныя кутнімі пілястрамі і нішамі, прарэзаныя прастакутнымі аконнымі праёмамі (часткова замураваныя). У выніку рэканструкцыі XIX ст. вежы накрылі цыліндрычнымі аб’ёмамі з купаламі. Галоўны фасад, апсыду і трансэпт завяршаюць трыкутныя, лучковыя і фігурныя шчыты. Сьцены падзяляюцца пілястрамі. Усім пэрымэтрам будынка праходзіць карнізны пас дарычнага ордэру.
Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі, бакавыя нэфы — крыжовымі, над сяродкрыжжам — сфэрычны купал. Над уваходам месьцяцца хоры. Ордэрную плястыку дапаўняюць размалёўкі ў тэхніцы грызайль. Аснова купала запаўняецца ілюзорна-пэрспэктыўнай кампазыцыяй. У распалубках цэнтральнага нэфу — чатыры размаляваныя 8-гранныя пляфоны. На ветразях купала, тарцовых сьценах трансэптаў, консе апсыды — выявы скульптураў эвангелістаў, сьвятых і анёлаў. Сьцены бакавых нэфаў дэкаруюцца размалёўкай, якая імітуе скульптурны рэльеф. Над уваходам разьмяшчаецца пано-картуш з выявамі двух ваяроў з шчытамі ваярскіх атрыбутаў. Разнастайным арнамэнтальным дэкорам запаўняюцца ўсе роўніцы сьценаў і перакрыцьцяў[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1900 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
Ю. Клос, 1920-я гг.
-
Ю. Клос, 1930 г.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл і плябанія
-
Бакавы фасад
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Інтэр'ер
-
Хоры
-
Брама
-
Малая брама з боку плябаніі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 202.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.