Перайсьці да зьместу

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Дражаўцы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Kostol svätého Michala Archanjela
Краіна Славаччына
Места Нітра
Каардынаты 48°21′24.40″ пн. ш. 18°03′19.99″ у. д. / 48.3567778° пн. ш. 18.0555528° у. д. / 48.3567778; 18.0555528Каардынаты: 48°21′24.40″ пн. ш. 18°03′19.99″ у. д. / 48.3567778° пн. ш. 18.0555528° у. д. / 48.3567778; 18.0555528
Эпархія Нітранская дыяцэзія[d] 
Тып будынка касьцёл
Архітэктурны стыль раманскі стыль[1]
Першае згадваньне XI ст.
Дата заснаваньня II тысячагодзьдзе[1]
Статус Нацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d] і культурная спадчына Славаччыны[d][1]
Стан архітэктурны помнік
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Славаччыны
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы

Касьцё́л сьвято́га Мі́хала Арханё́ла (па-славацку: Kostol svätého Michala Archanjela) — каталіцкі храм на скалістым пагорку ў Дражаўцах (цяпер у складзе Нітры), асьвечаны ў гонар Сьвятога Міхала Арханёла.

Адзін з найстарэйшых храмаў Славаччыны, заснаваны ў XII стагодзьдзі. Тыповы раньнераманскі эмпоравы касьцёл з аднанэфавай прасторай, завершанай круглаю апсыдай. Свой цяперашні выгляд займаў пасьля аднаўленьня ў 1993—1999 роках. Набажэнствы ў касьцёле адбываюцца толькі 29 верасьня ў дзень успамінаў Сьвятога Міхала Арханёла.

У 1947—1948 каля храму праводзіліся археалягічныя раскопкі, падчас якіх былі выяўленыя 55 пахаваньняў.

Касьцёлік быў выяўлены на 100-кронавай (1941—1945) і 50-кронавай банкнотах (1993—2009). Выдадзеная марка Славаччыны зь ягонай выявай.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]