Перайсьці да зьместу

Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Краіна Беларусь
Места Лепель
Каардынаты 54°53′22″ пн. ш. 28°41′35″ у. д. / 54.88944° пн. ш. 28.69306° у. д. / 54.88944; 28.69306Каардынаты: 54°53′22″ пн. ш. 28°41′35″ у. д. / 54.88944° пн. ш. 28.69306° у. д. / 54.88944; 28.69306
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Будаваньне 18571876 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Казімера на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Казімера — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Лепелі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Капаніцкай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выгляд ад Рынку, 1866 г.

Першую каталіцкую парафію ў Лепелі заснаваў у 1602 годзе ўладальнік мястэчка Леў Сапега. У 1604 годзе адбылася ўрачыстая кансэкрацыя фундаванага ім драўлянага касьцёла, які стаў адным зь першых трох каталіцкіх сьвятыняў на Полаччыне.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лепель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Будынак касьцёла двойчы гарэў: у 1799 і 1833 гадох, па другім пажары набажэнствы праводзіліся ў невялікай драўлянай капліцы.

У 1857—1876 гадох паводле праекту архітэктара Мачулевіча вялося будаваньне новага мураванага касьцёла. Яго фундатарам выступіў пан Мальчэўскі. У гэты час парафія налічвала 2976 каталікоў, 400 зь якіх жылі ў месьце.

За савецкім часам улады зачынілі касьцёл. У 1990-я гады будынак касьцёла вярнулі каталікам. З 1993 году адбываюцца рэгулярныя набажэнствы, а ў 1995 годзе касьцёл нанава асьвяцілі.

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з трансэптам. Аб’ёмы нэфаў, закрысьціяў, крылаў трансэпта ўтвараюць прыступкавую кампазыцыю. Цэнтар галоўнага фасада вылучаецца рызалітам з трыкутным франтонам, дэкараваны філёнгамі, лапаткамі, карнізамі з сухарыкамі. Бакавыя фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі.

Нэфы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на падпружных арках. У галоўным барокавым алтары, зьмешчаным у прастакутнай апсыдзе, былі скульптуры Сьвятых Пятра і Паўла, пуцьці, дэкаратыўныя вазы. Мастацкім узроўнем вылучаліся абразы «Ўзьвіжаньне Сьвятога Крыжа» і «Сьвяты Казімер». У крылах трансэпта знаходзіліся барокавыя алтары. Ва ўсходняй частцы — хоры[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Герцэна, 1
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000485