Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Мураваная Ашмянка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Muravanaja Ašmianka, Maci Božaj. Мураваная Ашмянка, Маці Божай (1930).jpg
Краіна Беларусь
Вёска Мураваная Ашмянка
Каардынаты 54°27′24″ пн. ш. 25°47′06″ у. д. / 54.45667° пн. ш. 25.785° у. д. / 54.45667; 25.785Каардынаты: 54°27′24″ пн. ш. 25°47′06″ у. д. / 54.45667° пн. ш. 25.785° у. д. / 54.45667; 25.785
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVIII ст. у Мураванай Ашмянцы. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка[a]. Дзейнічае. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Мураванай Ашмянцы збудавалі ў 1650 годзе. У 1790 годзе з фундацыі падкаморага Ігната Важынскага ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мураваная Ашмянка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1841 і 1874 гадох праводзіўся рамонт будынка касьцёла.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам касьцёл працягваў дзейнічаць.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта праскутны ў пляне зруб з 3-граннай апсыдай, трансэптам і дзьвюма закрысьціямі. Асноўны аб’ём і крылы трансэпту накрываюцца 2-схільнымі з вальмамі над алтаром, закрысьціі — 1-схільнымі дахамі. Галоўны фасад і тарцы трансэпту завяршаюць трыкутныя франтоны з купаламі-банямі на глухіх барабанах. Гарызантальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі вокнамі з простымі ліштвамі.

Унутраная прастора перакрываецца люстранымі скляпеньнямі (у асноўным аб’ёме на падоўжных бэльках і калёнках). Алтарнае памяшканьне адкрываецца ў залю вялікім прастакутным, хоры — трайным аркавым праёмамі. Сьцены і столь гарызантальна ашаляваныя. Інтэр’ер аздабляецца выкананай у другой палове XІX ст. паліхромнай размалёўкай: гірлянды зь лістоў аканта, лілеяў і стужак зь літургічнымі надпісамі, фігуры арханёлаў, арнамэнт з залатых каласоў, зялёных і сініх гронак вінаграду. Вылучаюцца тры разныя драўляныя алтары, выкананыя ў стылі ракако. Галоўны алтар на невысокім цокалі, 2-ярусны з трыкутным завяршэньнем, аздоблены драўляным разным абрамленьнем з завіткоў-валютаў, ракайляў, казачных расьлінаў, паўфігураў атлянтаў з каронамі-капітэлямі на галаве і фігурак укленчаных анёлаў. Бакавыя алтары сваёй кампазыцыяй нагадваюць галоўны, але меншыя памерам і больш сьціплыя паводле дэкору.

У межах агароджанага касьцельнага пляцу стаіць 2-ярусная званіца[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 244.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]