Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца (Лыскаў)
Славутасьць | |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца
| |
Краіна | Беларусь |
мястэчка | Лыскаў |
Каардынаты | 52°51′23″ пн. ш. 24°37′02″ у. д. / 52.85639° пн. ш. 24.61722° у. д.Каардынаты: 52°51′23″ пн. ш. 24°37′02″ у. д. / 52.85639° пн. ш. 24.61722° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | новараманскі |
Заснавальнік | Стэфанія Талочка |
Дата заснаваньня | 1913 |
Стан | зруйнаваны |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца |
Касьцё́л Найсьвяце́йшага Сэ́рца — колішні каталіцкі храм у Лыскаве пачатку XX стагодзьдзя.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1866 року ў сувязі са здушэньнем Студзеньскага паўстаньня каталіцкі касьцёл у Лыскаве быў перададзены праваслаўным. Такім чынам, у мястэчку не засталося ніводнага каталіцкага храму, у той час як дзейнічалі два праваслаўныя.
У пачатку XX стагодзьдзя, карыстаючыся палегкамі пасьля рэвалюцыі 1905 року, Стэфанія Дзяконская (у дзявоцтве Талочка) з Магілёўцаў скарыстала гэты аргумэнт, каб распачаць будаўніцтва новага касьцёлу ці капліцы. На час будаўніцтва набажэнствы аднавіліся пад часовым навесам. У 1913 завяршылася пабудова мураванага касьцёлу ў новараманскім стылі пад тытулам Найсьвяцейшага Сэрца. Аднак ён быў зруйнаваны ў Першую сусьветную вайну.
Пасьля вайны набажэнствы не аднавіліся з прычыны аварыйнага стану даху. У 1921 року, за польскім часам, каталікам быў вернуты касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.
У 1950-я будынак быў разабраны, зь ягонай цэглы пабудаваная школа[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Лысково(рас.) Глёбус Беларусі. TUT.BY. Праверана 19 траўня 2016 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Witold Karpyza. Łysków // Ziemia Wołkowyska. — Lębork: 2005.