Перайсьці да зьместу

Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца (Лыскаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца
КраінаБеларусь
МястэчкаЛыскаў
Каардынаты52°51′23″ пн. ш. 24°37′02″ з. д.HGЯO
Канфэсіякаталіцтва
Архітэктурны стыльновараманскі
ЗаснавальнікСтэфанія Талочка[d]
Дата заснаваньня1913
Станзруйнаваны
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца

Касьцё́л Найсьвяце́йшага Сэ́рца або Чырво́ны касьцё́л — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Лыскаве. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка, на Касьцельнай вуліцы. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. У 1950-я рокі савецкія ўлады зруйнавалі будынак касьцёла.

У 1866 року па здушэньні Студзеньскага паўстаньня ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі адзіны касьцёл у Лыскаве пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У пачатку XX ст., карыстаючыся палёгкамі па рэвалюцыі 1905 року, Стэфанія Дзяконская (у дзявоцтве Талочка) з Магілёўцаў пачала будаваць новы касьцёл або капліцу. На час будаваньня набажэнствы аднавіліся пад часовым навесам. У 1913 року новы касьцёл асьвяцілі пад тытулам Найсьвяцейшага Сэрца.

У Першую сусьветную вайну будынак касьцёла атрымаў пашкоджаньні. Па вайне набажэнствы не аднавіліся з прычыны аварыйнага стану даху. У Лыскаве з 1921 року, за польскім часам, зноў пачаў дзеяць касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, які вярнулі каталікам.

У 1950-я рокі савецкія ўлады зруйнавалі будынак касьцёла, з цэглы якога збудавалі школу[1].

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта была 3-нэфавая 1-вежавая базыліка. Сьцены ўмацоўваліся кантрафорсамі.

  1. Лысково (рас.). Глёбус Беларусі. Праверана 19 траўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]