Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (Солы)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Солы |
| Каардынаты | 54°30′58″ пн. ш. 26°10′48″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | архітэктура мадэрну[d] |
| Аўтар праекту | Адам Дубановіч[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай на мапе Беларусі Касьцёл Маці Божай Ружанцовай | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Солах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Каталіцкую парафію ў Солах заснавалі ў 1589 годзе. Тады ж з фундацыі гетмана Крыштапа Мікалая Радзівіла «Перуна» збудавалі першы драўляны касьцёл. Будынак касьцёла зьнішчылі за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, па якой яго аднавілі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Солы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У вайну 1812 году будынак касьцёла згарэў. Новы драўляны касьцёл збудавалі ў 1849 годзе.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе касьцёл зноў згарэў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1926—1934 гадох на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл паводле праекту 1925 году архітэктара Адама Дубановіча. У канцы 1930-х гадоў мастак Пётра Сергіевіч аздобіў касьцёл фрэскавымі размалёўкамі. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры мадэрну. Мае асымэтрычную шматплянавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю. У яе аснове аб’ём нэфу, накрыты 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Да нэфу далучаецца трансэпт і паўцыркульная апсыда з канічным пакрыцьцём. Вэртыкальнай дамінантай выступае бакавая 2-ярусная вежа-званіца зь фігурным завяршэньнем. У цэнтры даху ўзвышаецца 2-ярусная 8-гранная сыгнатурка. Невысокія прыбудовы закрысьціяў завяршаюцца крывалінейнымі парапэтамі. Своеасаблівасьць будынку надаюць галерэі-аркады. Уваходны тамбур паўкруглы ў пляне. Фасады дэкаруюцца фігурнымі шчытамі з валютамі, прыступкавымі контрфорсамі бутавай муроўкі.
У кампазыцыі інтэр’еру пануе прастора нэфа, у якую раскрываецца шырокі трансэпт і больш вузкая алтарная частка. Сяродкрыжжа перакрываецца купалам, нэф — цыліндрычным скляпеньнем. Сьцены аздабляюцца фрэскавымі размалёўкамі мастака Пётры Сергіевіча. Асабліва вылучаюцца «Спасланьне Сьвятога Духа на Апосталаў» у купале, «Маці Божая зь Сьвятымі Станіславам і Казімерам» у галоўным алтары і «Анёльскі сьпеў» над хорамі. У інтэр’еры пяць аьтароў: галоўны — Маці Божай Ружанцовай, левы бакавы — Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса, правы — Маці Божай Вастрабрамскай, яшчэ два алтары знаходзяцца ў капліцах, зробленых у крылах трансэпта — Сьвятога Юзэфа ў левай і Сьвятога Антонія ў правай. Над нартэксам месьцяцца хоры на дзьвюх калёнах[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- А. Дубановіч, 1925 г.
- А. Дубановіч, 1925 г.
- А. Дубановіч, 1926 г.
- А. Дубановіч, 1930 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1930 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Інтэр'ер
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 343.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.