Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Карэлічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі
| |
Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Карэлічы |
Каардынаты | 53°34′19.87″ пн. ш. 26°08′11.20″ у. д. / 53.5721861° пн. ш. 26.1364444° у. д.Каардынаты: 53°34′19.87″ пн. ш. 26°08′11.20″ у. д. / 53.5721861° пн. ш. 26.1364444° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі |
Касьцёл Ма́ці Бо́жай Нясто́мнай Дапамо́гі — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Карэлічах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на ўзвышшы ў паўночна-заходнім сэктары забудовы гістарычнага Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваны касьцёл у Карэлічах збудавалі ў 1938 годзе на сродкі графаў Жаўтоўскіх.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад вінна-гарэлкавую краму. У 1991 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго адрэстаўравалі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры мадэрну. Мае падоўжана-восевую кампазыцыю, у цэнтры якой кубападобны аб’ём малітоўнай залі пад 4-схільным дахам, завершаны 8-гранным барабанам з паўсфэрычным купалам. Да паніжанай прастакутнай у пляне апсыды далучаюцца дзьве закрысьціі. Галоўны ўваход вылучаецца аб’ёмам нартэкса-хораў з 4-калённым портыкам дарычнага ордэра.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай бэтоннай стольлю. Інтэр’ер аздабляюць галоўны алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі і дзьве алтарныя кампазыцыі: налева — Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса, направа — Сьвятога Казімера.
Касьцельны пляц атачаецца штакетнай агароджай на цагляных слупках[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Фаменкі, 6.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.