Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў (Раготна)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
| |
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Раготна |
Каардынаты | 53°20′53.26″ пн. ш. 25°29′13.42″ у. д. / 53.3481278° пн. ш. 25.4870611° у. д.Каардынаты: 53°20′53.26″ пн. ш. 25°29′13.42″ у. д. / 53.3481278° пн. ш. 25.4870611° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў | |
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Раготне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку. Дзее. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Парафія ў Раготне існуе з 1400 году. Першы касьцёл збудавалі з дрэва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Раготна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1840 годзе замест драўлянага ў мястэчку збудавалі мураваны касьцёл. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. У 1947 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад краму.
У 1988 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, пачаліся рэстаўрацыйныя працы.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта магутны прастакутны ў пляне аб’ём, накрытым 2-схільным дахам. З бакоў галоўнага фасаду, які вылучаецца 6-калённым портыкам зь вялізным антаблемэнтам, узвышаюцца чацьверыковыя вежы-званіцы. Фасады рытмічна падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках. На трыкутным франтоне портыка і гранях вежаў — аркавыя нішы і аконныя праёмы[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 308.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000704 |