58 артыкул Карнага кодэксу РСФСР
58 Артыкул асаблівай часткі карнага кодэксу РСФСР, прыняты 25 лютага 1927 году, і шматразова перагледжаны. Прадугледжваў пакараньні за дзяржаўныя, контррэвалюцыйныя злачынствы.
Дадзены «палітычны» артыкул набольш за ўсё вядомы тым, што па ім праходзіла найбольшая частка ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Асуджаныя па ім атрымоўвалі афіцыйны статус «ворага народу». Падобныя артыкулы існавалі і ў карных кодэксах саюзных рэспублік.
Пасьля хрушчоўскай дэсталінізацыі карны кодэкс быў істотна перапісаны.
Пункты і пакараньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжэй прыводзіцца сумарызацыя пунктаў і паложаных за іх пакараньняў 58 артыкула (са зьмяненьнямі на 1 ліпеня 1938 году).
- 58-1
Гэты пункт выносіць вызначэньне паняцьцю «контррэвалюцыйная дзейнасьць» — такой лічыцца дзейнасьць супраць СССР, іншых сацыялістычных дзяржаў, або супраць заваёваў пралятарскай рэвалюцыі.
- 58-1а
Здрада Радзіме ў шкоду ваеннай магутнасьці або дзяржаўнай незалежнасьці СССР (шпіянаж, выдача ваеннай тайны, пераход да ворага, уцёкі за мяжу).
Пакараньне: Расстрэл або 10 гадоў пазбаўленьня свабоды з канфіскацыяй маёмасьці
- 58-1б
Тыя ж злачынствы, зьдзейсьненая вайскоўцамі Чырвонай Арміі.
Пакараньне: Расстрэл
- 58-1в
Для членаў сям’і вайскоўцаў п. 58-1б, якія ведалі, але не паведамілі ворґанам пра падрыхтоўву да злачынства
Пакараньне: ад 5 да 10 гадоў пазбаўленьня свабоды з канфіскацыяй маёмасьці Для ўсіх паўнагадовых членаў сям’і, якія пражывалі з гэтым вайскоўцам:
Пакараньне: спасылка на 5 гадоў у Сібір.
- 58-1г
Неданясеньне вайскоўцам пра здраду, якая рыхтуецца.
Пакараньне: 10 гадоў пазбаўленьня свабоды
- 58-2
Узброенае паўстаньне, уварванне на тэрыторыю СССР з мэтай контррэвалюцыі, захоп улады, сэпаратызм.
Пакараньне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўленьня свабоды з канфіскацыяй маёмасьці.
- 58-3
Адносіны ў контррэвалюцыйных мэтах з замежнымі дзяржавамі, дапамога варожым дзяржавам.
Пакараньне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўленьня свабоды з канфіскацыяй маёмасьці.
- 58-4
Дапамога міжнароднай буржуазіі, удзел у антысавецкіх ґрупах і арґанізацыях. Пакараньне: Расстрэл, дэпартацыя, альбо ад 3 гадоў пазбаўленьня свабоды з канфіскацыяй маёмасьці.
- 58-5
Схіленьне замежнай дзяржавы ці яе прадстаўнікоў да варожых дзеяньняў адносна СССР.
Пакараньне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўленьня свабоды з канфіскацыяй маёмасьці.
- 58-6
Шпіянаж
Пакараньне: Расстрэл, дэпартацыя з канфіскацыяй, альбо ад 3 гадоў пазбаўленьня свабоды з канфіскацыяй маёмасьці.
У выпадках, калі зьбіралася інфармацыя, якая не была дзяржаўнай тайнай
Пакараньне: ад 3 гадоў пазбаўленьня свабоды
- 58-7
Падрыў прамысловасьці, транспарта, гандлю, крэдытнай сыстэмы, сабатаж, выкарыстоўваньне альбо супрацьдзеяньне дзяржаўным прадпрыемствам у інтарэсах капіталістаў (г. зв. «шкодніцтва»)
Пакараньне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўленьня свабоды з канфіскацыяй маёмасьці.
- 58-8
Тэрарызм супраць прадстаўнікоў савецкай ўлады, удзел у тэрарыстычнай дзейнасьці.
Пакараньне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўленьня свабоды з канфіскацыяй маёмасьці.
- 58-9
Зьніштажэньне сацыялістычнай маёмасьці з контррэвалюцыйні мэтамі
Пакараньне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўленьня свабоды з канфіскацыяй маёмасьці.
- 58-10
Антысавецкая прапаґанда і аґітацыя, выраб і хаванье антысавецкай літаратуры
Пакараньне: ад 6 месяцаў пазбаўленьня свабоды
Тыя ж дзеяньні пры народных хваляваньнях, пры ваенным стане, альбо з выкарыстоўваньнем рэліґійных ці нацыянальных забабонаў
Пакараньне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўленьня свабоды з канфіскацыяй маёмасьці.
- 58-11
Усякая дзейнасьць, накіраваная да зьдзяйсьненьня прадугледжаных у гэтым разьдзеле злачынстваў
Пакараньне: меры пакараньня, указаныя ў адпаведных артыкулах гэтага разьдзелу
- 58-12
Наданясеньне аб вядомым ці зьдзейсьненым контррэвалюцыйным злачынстве, або падрыхтоўцы да яго
Пакараньне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўленьня свабоды з канфіскацыяй маёмасьці.
- 58-13
Актыўныя дзеяньні ці змаганьне супраць працоўнай класы і рэвалюцыйнага руху пры царскім ладзе або ў контррэвалюцыйных урадаў у час грамадзянскай вайны
Пакараньне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўленьня свабоды з канфіскацыяй маёмасьці.
- 58-14
Контррэвалюцыйны сабатаж
Пакараньне: ад 1 году пазбаўленьня свабоды з канфіскацыяй усяго ці часткі маёмасьці, пры абцяжваючых абставінах — усутыч да расстрэлу.
Крыніца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карны кодэкс РСФСР, са зьмяненьнямі на 1 ліпеня 1938 г. Юрыдычнае выдавецтва Народнага Камісарыяту Юстыцыі СССР, 1938 г. Сс. 27-32.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уголовный кодекс РСФСР. Особенная часть (па-расейску)