Карэн Карпэнтэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карэн Карпэнтэр
па-ангельску: Karen Anne Carpenter
Karen Carpenter in 1972 White House.png
Дата нараджэньня 2 сакавіка 1950(1950-03-02)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 лютага 1983(1983-02-04)[1] (32 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Нэрвовая анарэксія
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак сьпявачка, джазвумэн, бубнач
Жанры поп і софт-рок[d]
Вакал кантральта[d]
Інструмэнты ударная ўстаноўка і голас[d]
Лэйблы A&M Records[d]
Бацька Harold Bertram Carpenter[d][2]
Маці Agnes Reuwer Tatum[d][2]
Сайт richardandkarencarpenter.com

Карэн Эн Карпэнтэр (па-ангельску: Karen Anne Carpenter; 2 сакавіка 1950, Нью-Гэйвэн, Канэктыкут — 4 лютага 1983, Даўні, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканская сьпявачка і бубначка. З 1969 году і па сваю сьмерць была ўдзельніцай гурта The Carpenters, які яна заснавала разам з сваім братам Рычардам.

З 1970 па 1984 гады 17 сынглаў гурта ўвайшлі ў амэрыканскі гіт-парад Top 20 Hits. У Carpenters 10 «залатых» сынглаў, дзевяць залатых альбомаў, шэсьць «мультыплятынавых» альбомаў. Яны здабылі тры прэміі Грэмі. На сёньняшні дзень было прададзена больш за 100 мільёнаў асобнікаў гурта.

З 1967 году Карэн пачала прытрымлівацца дыеты і да 1975 году моцна схуднела[3]. 4 лютага 1983 году ў бацькоўскай хаце Карэн забалела сэрца. Яе даставілі ў больніцу, дзе праз 20 хвілін яна памерла. Прычынай сьмерці стала сэрцавая няздатнасьць, выкліканая анарэксіяй.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Karen Carpenter // GeneaStar
  2. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  3. ^ Randy L. Schmidt, Dionne Warwick Little Girl Blue: The Life of Karen Carpenter

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]