Карэл Шварцэнбэрг
Карэл Шварцэнбэрг | |||||||
![]() Карэл Шварцэнбэрг (2008) | |||||||
8-ы Міністар замежных справаў Чэхіі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
13 ліпеня 2010 — цяперашні час | |||||||
Папярэднік: | Ян Когаўт | ||||||
Пасол парлямэнту Чэхіі | |||||||
29 траўня 2010 — цяперашні час | |||||||
6-ы Міністар замежных справаў Чэхіі | |||||||
9 студзеня 2007 — 8 траўня 2009 | |||||||
Папярэднік: | Аляксандар Вондра | ||||||
Наступнік: | Ян Когаўт | ||||||
Сэнатар парлямэнту Чэхіі | |||||||
13 лістапада 2004 — 29 траўня 2010 | |||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||
Нарадзіўся: |
10 сьнежня 1937 (83 гады) Прага | ||||||
Партыя: | ТОП 09 | ||||||
Сужэнец: | Тэрэза Шварцэнбэрг[1] | ||||||
Дзеці: | Ян Нэпамук Шварцэнбэрг і Ганна Караліна Шварцэнбэрг | ||||||
Бацька: | Карэл VI Шварцэнбэрг | ||||||
Маці: | Антаніна Шварцэнбэрг | ||||||
Род: | Шварцэнбэргі | ||||||
Адукацыя: | Венскі ўнівэрсытэт і Грацкі ўнівэрсытэт | ||||||
Узнагароды: |
| ||||||
![]() |
Карл Ёган Непамук Ёзэф Норбэрт Фрыдрых Антоні Ўратыслаў Мена фон Шварцэнбэрг (па-чэску: Karl Johannes Nepomuk Josef Norbert Friedrich Antonius Wratislaw Mena von Schwarzenberg, звычайна Карэл Шварцэнбэрг чэск. Karel Schwarzenberg, вымаўляецца [ˈkarɛl ˈʃvartsn̩bɛrk]; нарадзіўся 10 сьнежня 1937 году) — чэскі палітык, міністар замежных справаў Чэхіі ў 2007—2009 і з 2010 року. Князь Шварцэнбэрг, герцаг Крумлаўскі[2], ляндграф Клетгаў, граф Зульц.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Старэйшы сын князя Карла VI Шварцэнбэрга і Антаніны фон Фюрстэнбэрг. Ад 1979 року — галава роду Шварцэнбэргаў.
Нарадзіўся ў Празе. Пасьля перавароту 1948 року эміграваў у Аўстрыю. Вывучаў права ва ўнівэрсытэтах Вены і Грацу, а таксама лесаводзтва ў Мюнхэне.
Па Праскай вясьне заняўся стварэньнем чэскіх апазыцыйных асяродкаў за мяжою. Разам зь Вілемам Прэчанам стварыў дакумэнтальны цэнтар для архівацыі забароненай літаратуры. У 1984—1990 ачольваў Хэльсынскі праваабарончы камітэт. У 1989 разам зь Лехам Валэнсам атрымаў узнагароду Рады Эўропы за дзейнасьць у галіне правоў чалавека.
Пасьля аксамітнай рэвалюцыі вярнуўся на радзіму. У 1990—1992 займаў пасаду ўпраўніка справамі прэзыдэнта Чэхаславаччыны Вацлава Гаўла. У 1992 быў пасланцам АБСЭ у Нагорным Карабаху.
У 2004 року абраны сэнатарам. 9 студзеня 2007 году заняў пасаду міністра замежных справаў ва ўрадзе Мірэка Тапалянэка. У пэрыяд прэзыдэнцтва Чэхіі ў Эўразьвязе прадстаўляў Эўропу на міжнароднай арэне.
8 траўня 2009 году пакінуў свой пост у выніку адстаўкі прэм’ер-міністра Мірэка Тапалянэка і фармаваньня ўраду Яна Фішэра. Заняў пасаду старшыні створанай правацэнтрысцкай партыі ТОП 09.
З 13 ліпеня 2010 року займае пасады віцэ-прэм’ера і міністра замежных справаў у новым кабінэце Петра Нэчаса.
У 2013 року браў удзел у першых усеагульных выбарах прэзыдэнта Чэхіі. З 23,40% галасоў трапіў у другі тур, дзе саступіў Мілашу Зэману.
Жанаты з графіняй Тэрэзай цу Хардэг аўф Гляц унд ім Махляндэ, маюць трох дзяцей.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ордэн Залатога руна (1991)
- Ордэн Томаша Масарыка III клясы (2002)[3]
- Срэбны крыж Срэбны крыж заслугі перад Аўстрыйскай рэспублікай (2005)
- Вялікі крыж ордэну «За заслугі перад ФРН» (2008)
- Ганаровая адзнака «Bene Merito» (2010)[4]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ http://www.azrodina.cz/2607-therese-schwarzenberg-znovu-na-nohou
- ^ Schwarzenberg. Angelfire.com. Retrieved on 6 July 2011.
- ^ Seznam vyznamenaných(чэс.). Pražský hrad. Праверана 14 студзеня 2013 г.
- ^ Wizyta Ministra Spraw Zagranicznych Czech Karela Schwarzenberga(пол.). Ministerstwo Spraw Zagranicznych Polski (2 sierpnia 2010). Праверана 14 студзеня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Карэл Шварцэнбэрг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына(чэс.)
- Блог(чэс.)
- Нарадзіліся 10 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Выпускнікі Венскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры Ордэна Залатога руна
- Нарадзіліся ў Празе
- Кавалеры Ордэна Пашаны за заслугі перад Аўстрыйскай рэспублікай
- Кавалеры Ордэна «За заслугі перад ФРН»
- Адзначаныя ганаровай адзнакай Bene Merito
- Узнагароджаныя ордэнам Томаша Масарыка
- Шварцэнбэргі
- Міністры замежных справаў Чэхіі
- Чэскія палітыкі