Перайсьці да зьместу

Мілаш Зэман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мілаш Зэман
па-чэску: Miloš Zeman
Прэзыдэнт Чэхіі
8 сакавіка 2013  8 сакавіка 2023
Прэм’ер-міністар Пётар Нэчас
Папярэднік Вацлаў Кляўс
Прэм’ер-міністар Чэхіі
17 ліпеня 1998  12 ліпеня 2002
Прэзыдэнт Вацлаў Гавэл
Папярэднік Ёзэф Тошаўскі
Наступнік Уладзімер Шпідля
Старшыня Палаты прадстаўнікоў
27 чэрвеня 1996  17 ліпеня 1998
Папярэднік Мілян Угдэ
Наступнік Вацлаў Кляўс
Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі
28 лютага 1993  7 красавіка 2001
Папярэднік Іржы Горак
Наступнік Уладзімер Шпідля
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся28 верасьня 1944
Колін, Пратэктарат Багеміі і Маравіі
ПартыяКамуністычная партыя (1968—1970)
Сацыял-дэмакратычная партыя (1992—2009)
Партыя грамадзянскіх правоў (2009-цяпер)
АдукацыяВышэйшая эканамічная школа (Прага)
Сужэнец Івана Зэманова[d][1]
Дзеці Кацярына Зэманова[d] і Давід Зэман[d]
Бацька Josef Zeman[d]
Маці Marie Zemanová[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Сайт zemanmilos.cz (чэс.)
kancelarmilosezemana.cz (чэс.)

Мі́лаш Зэ́ман (па-чэску: Miloš Zeman, Аўдыё ˈmɪloʃ ˈzɛman ; * 28 верасьня 1944, Колін, Пратэктарат Багеміі і Маравіі) — чэскі палітык, першы ўсеагульна абраны прэзыдэнт Чэхіі (2013). Раней займаў пасады прэм’ер-міністра (1998—2002), старшыні Палаты прадстаўнікоў чэскага парлямэнту (1996—1998). На пасадзе кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1990-я ператварыў яе ў адну з найбуйнейшых партыяў Чэхіі.

Мілашавы бацькі разьвяліся, калі таму было два гады. Выхаваньнем займалася маці, настаўніца па спэцыяльнасьці. Пасьля скончыў школу ў родным месьце і ў 1965 паступіў у Вышэйшую эканамічную школу ў Празе, якую скончыў у 1969[2].

У часе Праскай вясны 1968 Зэман стаў сябрам Камуністычнай партыі, аднак у 1970 быў выключаны зь яе за нязгоду з пактам пра ўварваньне ў Чэхаславаччыну[3]. Таксама пазбавіўся працы і больш за дзесяць гадоў працаваў у спартовай арганізацыі Sportpropag (1971—1984). У 1984 уладкаваўся ў кампанію Agrodat, зь якой быў звольнены ў 1989 за свой крытычны артыкул «Prognostika a přestavba» (Прагназаваньне і аднаўленьне)[2].

Улетку 1989 ягоны крытычны камэнтар на Чэхаславацкім тэлебачаньні, датычны нездавальняючага стану чэхаславацкай эканомікі, выклікаў скандал, а ў часе Аксамітнай рэвалюцыі ён стаў адным зь лідэраў Грамадзянскага форуму[4].

У красавіку 2001 Мілаш Зэман пакінуў пасаду старшыні партыі і пераехаў на адпачынак у Высачынскі край. У 2003 вылучаўся на выбарах прэзыдэнта, аднак саступіў Вацлаву Кляўсу з-за разьяднанасьці сваё партыі. Пасьля гэтага Зэман стаў жорстка крытыкаваць кіраўнікоў сацыял-дэмакратаў. 21 сакавіка 2007 з-за канфлікту зь лідэрам сацыял-дэмакратычнай партыі Іржы Пароўбэкам пакінуў партыю.

У 2013 року ўзяў удзел у першых усеагульных выбарах прэзыдэнта Чэскай рэспублікі, у другім туры перамогшы Карэла Шварцэнбэрга. У паўнамоцтвы ўступіў 8 сакавіка 2013.

  1. iDNES.cz (чэс.) — 2018.
  2. 1 2 Miloš Zeman novinky.cz Праверана 27 студзеня 2013 г.
  3. Neuděloval bych ani milosti, ani amnestie, napsal čtenářům Zeman (чэс.) Mladá fronta DNES. iDNES. Праверана 27 January 2013 г.
  4. "Jistý prognostik" si dovolil kritizovat komunistické hospodářství (чэс.). Чэскае тэлебачаньне (3 August 2010). Праверана 27 January 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Папярэднік
Іржы Горак
Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі
1993—2001
Наступнік
Уладзімер Шпідля
Папярэднік
Мілян Угдэ
Старшыня Палаты прадстаўнікоў
1996-1998
Наступнік
Вацлаў Кляўс
Папярэднік
Ёзэф Тошаўскі
Прэм’ер-міністар Чэхіі
1998—2002
Наступнік
Уладзімер Шпідля
Папярэднік
Вацлаў Кляўс
Прэзыдэнт Чэхіі
2013—
Наступнік
'