Картахэна
| Картахэна гішп. Cartagena | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Мурсія | ||||
| Правінцыя | Мурсія | ||||
| Дата заснаваньня | 227 да н. э. | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Cartagena[d] | Наэлія Ароя[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 558,08 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 50 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 37°36′ пн. ш. 0°59′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 216 655 чал. (2012) | ||||
| Этнахаронімы | cartagenero, cartagenera, قرطاجني, قرطاجنيَّة, Cartagenero, cartagener[2] і cartagenera[2] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 968 | ||||
| Паштовы індэкс | 30200–30299, 30200–30205, 30290, 30300 і 30310 | ||||
| Нумарны знак | MU | ||||
| Сайт | www.cartagena.es | ||||
| Картахэна на мапе Гішпаніі Картахэна | |||||
Картахэна (па-гішпанску: Cartagena) — горад у Гішпаніі, у аўтаномнай супольнасьці Мурсія. Насельніцтва — 215,386 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2009). Назва паходзіць ад старажытнага гораду Картагену, бо Картахэна была заснавана картагенянамі, рымляне называлі яе «Новы Картаген».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першая дакладная згадка пра гарадзкое паселішча адносіцца да 227 году да н. э. і кажа пра тое, што картагенскі войскавод Гасдрубал Прыгожы заснаваў тутака горад, забясьпечыўшы, такім чынам кантроль над багатымі мінэральнымі радовішчамі паўднёвага ўсходу. Горад ператварыўся ў галоўную базу фінікійскага царства, заснаванага Ганібалам у Гішпаніі, з гэтага гораду ён адправіўся ў пераможны вайсовы паход са сланамі на Італію, перайшоўшы праз Альпы і пачаўшы ў 218 годзе да н. э. Другую Пунічную вайну.
У 209 годзе да н. э. Картахэну захапіў рымскі войскавод Сцыпіён. Горад быў перайменаваны ў Картага Нова (Новы Картаген), і ператварыўся ў адзін з найважнейшых гарадоў Рымскай імпэрыі ў Гішпаніі. У 44 годзе да н. э. Картага Нова быў трэцім пасьля Тарака й Кордабы горадам на паўвостраве. У працэсе раманізацыі імпэратар Актавіян Аўгуст перабудаваў горад, спансаваў будаўніцтва форуму й манумэнтальнага рымскага тэатру.
Усьлед за падзеньнем Заходняй Рымскай імпэрыі й усталяваньнем у Гішпаніі ўлады германскіх каралёў, каля 550 году, Картахэна была заваяваная Бізантыйскім імпэратарам Юстыніянам I і была пераўтвораная ў сталіцу Правінцыі Гішпанія Бізантыйскай імпэрыі пад імем Картага Спартарыя. Каля 662 году вэстготы пад правадырствам Сьвінтылы захапілі і, паводле Сьвятога Ісыдара, цалкам спустошылі й разбурылі горад, што стала прычынай ягонага глыбокага заняпаду. У часы арабскага валадарства, горад адчуў пэўны ўздым, тут быў мячэт і ўмацаваная цытадэль. У 1245 годзе кастыльскіх князь Альфонса, крыху пазьней які стаў каралём Альфонса X Мудрым, адваяваў горад.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ La Opinión de Murcia (гішп.) // La Opinión de Murcia — 1988.
- 1 2 ésAdir > cartagener | cartagenera (кат.)