Перайсьці да зьместу

Тэрні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэрні
па-італьянску: Terni
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Леапольда Дзі Джыроляма[d]
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 130 ± 1 м
Часавы пас UTC+1 і UTC+2
Каардынаты 42°33′43″ пн. ш. 12°38′29″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова італьянская мова
Этнахаронімы ternani
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0744
Паштовы індэкс 05100
Нумарны знак TR
Узнагароды
War Cross for Military Valour Silver Medal for Civil Valor
Сайт comune.terni.it
Тэрні на мапе Італіі
Тэрні
Тэрні
Тэрні

Тэрні (па-італьянску: Terni) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Умбрыі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца за 104 км на паўночны ўсход ад Рыму і за 81 км на поўдзень ад рэгіянальнай сталіцы Пэруджы.

Горад быў заснаваны прыкладна ў VII стагодзьдзі да н. э. умбрыйцамі, на тэрыторыі, заселенай яшчэ ў бронзавым веку. У III стагодзьдзі да н. э. Тэрні быў заваяваны рымлянамі і неўзабаве стаў важным муніцыпіюмам, разьмешчаным на дарозе Вія-Флямінія. Пасьля заваёвы места лянгабардамі ў 755 годзе Тэрні страціў вядомасьць, стаўшы другасным горадам у герцагстве Спалета. У 1174 годзе ён быў разрабаваны Барбаросавым вайскаводам арцыбіскупам Крыстыянам Майнцкім. У наступным стагодзьдзі Тэрні быў адным зь месцаў, якія часта наведваў сьвяты Францішак, каб чытаць казаньні.

У XIV стагодзьдзі Тэрні стала горадам-камунай. Тут былі пашыраныя сьцены, а таксама пабудаваныя новыя каналы. Як і ў многіх італьянскіх камунах позьняга Сярэднявечча, горад быў уцягнуты ў барацьбу паміж гвэльфамі і гібэлінамі. Пазьней места было далучанае да Папскай дзяржавы. У 1580 годзе дзеля апрацоўкі жалезнай руды, здабытай у Мантэлеоне-дзі-Спалета, у горадзе зьявіліся мэталюргічныя цэнтры, што паклала пачатак традыцыйнаму прамысловай спэцыялізацыі Тэрні. У XVII стагодзьдзі насельніцтва места скарацілася праз пошасьць чумы і голад.

У XIX стагодзьдзі Тэрні скарыстаўся прамысловай рэвалюцыяй і багатымі крыніцамі вады ў гэтым рэгіёне. У выніку ў месьце паўсталі гісэрня, а таксама фабрыкі па вытворчасьці зброі, джуту і воўны. У 1927 годзе Тэрні стаў сталіцай правінцыі. Праз свой прамысловы статус горад быў шматкроць бамбаваны вайскова-паветранымі сіламі хаўрусьнікамі. За 57 авіяўдараў было пашкоджана блізу 40% будынкаў Тэрні. Не зважаючы на гэта, прамысловасьць хутка адрадзілася па вайне[4][5][6][7].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]