Перайсьці да зьместу

Сьвінтыла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвінтыла
кароль вэстготаў[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 594
Памёр не раней за 636,
Нашчадкі Recimir[d], Liuvigoto[d] і Agila[d]
Сужэнец Тэўдыла

Сьвінтыла (лац. Suinthila; каля 588 — паміж 633 і 635) — кароль вэстготаў (621—631).

Меў брата Гайлу. Быў адным з водцаў войска караля Сісебута. Узяў уладу па заўчаснай сьмерці Рыкарэда II.

За валадараньнем Сьвінтылы ў 625[1] годзе вэстготы выціснулі бізантыйцаў з поўдня, што зрабіла яго першым каралём, які кіраваў усім Пірэнэйскім паўвостравам. Таксама ачоліў выправу супраць баскаў. У 630 годзе адбылося паўстаньне пад камандаю Сісенанда, падтрыманага франконскім каралём Дагабэртам I. Яно прывяло да страты стальца Сьвінтылам. 4-ы Таледзкі сабор (633 год), скліканы Сісенандам, абгрунтаваў зьмену стальца меркаванымі злачынствамі Свінтылы[2][3].

Паводле Люі дэ Салясара, які жыў у 1658—1734 гадох і карыстаўся страчанымі пазьней гістарычнымі крыніцамі, у 630 годзе Сьвінтыла ажаніўся з Тэўдылай (Тэадорай), дачкой караля Сісебута. У гэтым шлюбе нарадзіліся двое дзяцей: сын Рыкімір (альбо Рыхімір) і дачка Любігатона[4].

  1. ^ Miłkowski T., Machcewicz P. Historia Hiszpanii. Wyd. I. — Wrocław: Ossolineum, 1998. S. 43.
  2. ^ Claude D. Adel, Kirche und Königtum im Westgotenreich. — Sigmaringen, 1971. S. 95—97.
  3. ^ Thompson E. The Goths in Spain. — Oxford, 1969. S. 171f.
  4. ^ Salazar y Castro L. Historia genealógica de la Casa de Lara: justificada con instrumentos y escritores de inviolable fe. Vol. 1. — Madrid, 1696. P. 45.