Помнік праваслаўным жыхарам Беласточчыны, забітым у 1939—1956 гадох
Славутасьць | |
Помнік праваслаўным жыхарам Беласточчыны, забітым у 1939—1956 гадох
Pomnik prawosławnych mieszkańców Białostocczyzny zabitych i zaginionych w latach 1939–1956 | |
Краіна | Польшча |
Места | Беласток |
Каардынаты | 53°8′48.2″ пн. ш. 23°7′17.9″ у. д. / 53.146722° пн. ш. 23.121639° у. д.Каардынаты: 53°8′48.2″ пн. ш. 23°7′17.9″ у. д. / 53.146722° пн. ш. 23.121639° у. д. |
Дата заснаваньня | 2012 |
Будаваньне | 2009—2012 гады |
Помнік праваслаўным жыхарам Беласточчыны, забітым у 1939—1956 гадох | |
Помнік праваслаўным жыхарам Беласточчыны, забітым у 1939—1956 гадох на Вікісховішчы |
По́мнік правасла́ўным жыхара́м Беласто́ччыны, забі́тым у 1939—1956 гадо́х — узьведзены на прыватна фундаваныя сродкі помнік, прысьвечаны памяці 5000 праваслаўных Беласточчыны, якія загінулі ў II сусьветнай вайне і паваенных рэпрэсіях.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік быў адкрыты ў 2012 року ля праваслаўнай царквы Сьвятога Духа ў Беластоку — найбуйнейшага праваслаўнага храму ў Польшчы. На помніку дзьвюхмоўны надпіс па-польску і царкоўнаславянску: «Праваслаўным ахвярам II сусьветнай вайны, мучанікам за веру і нацыянальнасьць у 1939—1956 роках. Сьвятым зямлі Падляскай». У помнік умураваны камень за сьпісам вёсак, уціхаміраных у 1946 року «выклятымі жаўнерамі» Народнага вайсковага аб’яднаньня(pl): Канцавізна, Папоўка, Патока, Райск, Сыпні, Шпакі, Волька Выганоўская, Заляшаны і Зані.