Перайсьці да зьместу

Капліца-пахавальня Сенажацкіх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца-пахавальня Сенажацкіх
Капліца-пахавальня Сенажацкіх
Капліца-пахавальня Сенажацкіх
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°54′15″ пн. ш. 30°19′06″ у. д. / 53.90417° пн. ш. 30.31833° у. д. / 53.90417; 30.31833Каардынаты: 53°54′15″ пн. ш. 30°19′06″ у. д. / 53.90417° пн. ш. 30.31833° у. д. / 53.90417; 30.31833
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаклясыцызм
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[1]
Капліца-пахавальня Сенажацкіх на мапе Беларусі
Капліца-пахавальня Сенажацкіх
Капліца-пахавальня Сенажацкіх
Капліца-пахавальня Сенажацкіх
Капліца-пахавальня Сенажацкіх на Вікісховішчы

Капліца-пахавальня Сенажацкіх — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзіцца пасярод каталіцкіх могілак на гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Бакавы фасад

Мураваную могілкавую капліцу-пахавальню Сенажацкіх[ збудавалі на Магілёўскіх каталіцкіх могілках ў 1904 годзе.

25 лістапада 1989 году капліцу перадалі вернікам і асьвяцілі..

Помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Кампактавы прастакутны ў пляне будынак пад пакатым 2-схільным дахам. Да фасада далучаецца 4-гранная вежа-званіца з прастакутным уваходным праёмам пад трыкутным франтонам і аркавым аконным праёмам над ім. Трыкутнымі франтонамі завяршаюцца таксама грані званіцы, апрацаваныя з бакоў аркавымі нішамі. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і пілёнамі ў прасьценках. Мастацка-эстэтычная выразнасьць дасягаецца высакаякаснай чырвонацаглянай муроўкай[2].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Лазарэнкі
  1. ^ а б https://heritage.gov.by/catalog/kaplitca-na-katalitckikh-mogilkakh-583
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 208.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  512Г00058З