Перайсьці да зьместу

Канхалёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ракавінка малюска
Галіна заалёгіі

Канхалёгія


Галіны заалёгіі

Аалёгія · Акаралёгія
Антразаалёгія · Антрапалёгія
Апіялёгія · Арахналёгія
Арніталёгія · Артрападалёгія
Гельмінталёгія · Герпэталёгія
Іхтыялёгія · Канхалёгія
Карцыналёгія · Кеталёгія
Малякалёгія · Мірмекалёгія
Нэматалёгія · Нэўраэталёгія
Палеазаалёгія · Плянкталёгія
Протазаалёгія · Прыматалёгія
Тэрыялёгія · Хіраптэралёгія
Энтамалёгія · Эталёгія

Знакамітыя заолягі

Чарлз Дарвін · Ўільям Кірбі
Жорж Кюўе · Карл Лінэй
Конрад Лёрэнц · Томас Сэй
Альфрэд Расэл Ўолес
Жан Анры Фабр
болей…

Мінуўшчына

Канхалёгія (ад стар.-грэц. κόγχη, стар.-грэц. κογχύλιον — «ракавіна» і стар.-грэц. λόγος — «вучэньне»; па-ангельску: conchology, па-нямецку: Conchologie) — разьдзел малякалёгіі, які вывучае ракавіны малюскаў. У шырокім сэнсе — гэта навуковае, паўнавуковае ці аматарскае вывучэньне ракавін мяккацелых жывёлаў тыпу малюскі.

Большасьць прафэсійных аўтараў трактуюць канхалёгію толькі як вывучэньне экзашкілета малюскаў. Аднак тэрмін «Канхалёгія» (conchology, канхіалёгія) выкарыстоўваецца некаторымі аматарамі, асабліва ў Эўропе, у яшчэ больш шырокім сэнсе, які азначае ўвесь абшар дзейнасьці малякалёгіі.

У яго больш вузкім сэнсе азначае вывучэньне толькі ракавін малюскаў, як марскіх, так і прэснаводных і сухапутных. Гэты кірунак падтрымліваецца са старажытных часоў калекцыянэрамі прыгожых ракавін і вядовы таксама як канхіяфія. Маляколягі ж дасьледуюць малюскаў як цэласны арганізм.

Аб’ектамі ўвагі канхалёгіі зьяўляюцца ўсе ракавінныя малюскі, а значыць ня ўсе малюскі. Такія як кальмары, васьміногі і іншыя галаваногія малюскі (Cephalopoda) ня маюць зьнешняга шкілету (ракавін) (за выключэньнем Nautiloidea). З-за гэтага канхолягі маюць справу галоўным чынам з чатырма групамі малюскаў (Conchifera): Gastropoda (сьлімакі), двухстворчатыя малюскі (Bivalvia), хітоны (Polyplacophora) і лапатаногія (Scaphopoda).

У ЗША:

У Эўропе:

Ракавіны на марках і манэтах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ракавіны малюскаў можна пабачыць на больш чым 5000 розных марках ва ўсім сьвеце. Выявы ракавін таксама вядомыя і на грашовых знаках некаторых краін сьвету. Напрыклад, багамскі даляр (1974), кубінскае песа (1981), нэпальскія рупіі (1989), філіпінскае песа (1993), а таксама на манэтах Гаіці (Haitian gourde, 1973).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канхалёгіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў