Перайсьці да зьместу

Ўільям Кірбі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўільям Кірбі
William Kirby
Ўільям Кірбі
Дата нараджэньня 19 верасьня 1759(1759-09-19)[1][2]
Месца нараджэньня Вітнэсгэм, Ангельшчына
Дата сьмерці 4 ліпеня 1850(1850-07-04)[1][2] (90 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак энтамоляг, заоляг
Навуковая сфэра Энтамалёгія
Вядомы як заснавальнік энтамалёгіі
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства, Лёнданскае Лінееўскае таварыства[d] і Royal Entomological Society[d][3][4][3]
Вучні Летыцыя Жэрмін[d][5]
Узнагароды

Ўільям Кірбі (па-ангельску: William Kirby; 19 верасьня 1759, Вітнэсгэм — 4 ліпеня 1850) — ангельскі энтамоляг, ганаровы прэзыдэнт Каралеўскага энтамалягічнага таварыства Лёндану.

Адзін з заснавальнікаў энтамалёгіі нарадзіўся 19 верасьня 1759 году ў Вітнэсгэме, (каля Іпсўічу, Сафолк, Ангельшчына). Яго дзедам быў ангельскі тапограф Джон Кірбі, а стрыечнай сястрой — пісьменніца Сара Трымэр(en). Сярод яго сяброў, зь якімі ён зьдзяйсьняў сумесныя экскурсыі на прыроду, былі натураліст Чарлз Сатан, энтамоляг Томас Маршам(en), батанік Сэр Ўільям Джэксан Гукер і іншыя[6].

Памёр сьвятаром у Баргэме ў 1850.

Напісаў «Monographia apium Angliae» (Іпсўіч, 1802, 2 т.; манаграфія аб пчолах Ангельшчыны),[7] «Introduction to Entomology» (сумесна з Ўільямам Спэнсам, 3 т., 1815—1826; у дарэвалюцыйнай Расеі выйшла пад назвай Кэрби и Спэнсъ «/Общая/ Естественная история насекомыхъ …»).

Від жукоў-вусачоў Agapanthia kirbyi (Gyllenhal, 1817) названы ў яго гонар.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ўільям Кірбісховішча мультымэдыйных матэрыялаў