Канфлікт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Канфлі́кт (лац. conflictusсутыкненьне) — супрацьдзеяньне супрацьлеглых зацікаўленасьцяў, поглядаў і сілаў.

На пачатку ХІХ стагодзьдзя нямецкі філёзаф Георг Гэгель распрацаваў тэорыю канфлікту, паводле якой «супрацьлегласьць, якая існуе ў сытуацыі» стварае магчымасьць і патрэбу супрацьборства. Спосабамі вырашэньня і ўпарадкавананьня служаць: перамовы, кампраміс, зварот у суд, пошук узаемных і агульных зацікаўленасьцяў[1]. Разгортваецца празь дзейнаснае зацісканьне адным бокам зацікаўленасьцяў другога[2].

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Паводле прадмету: веравызнавальны, гаспадарчы, грамадзкі, грамадзянскі, ідэалягічны і сямейна-побытавы.
  • Паводле дзейнікаў: унутрыасабовы, унутрыгрупавы, міжасабовы, між асобай і суполкай, міжгрупавы і міжнародны.
  • Паводле распаўсюджаньня: мясцовы, абласны, краёвы, міждзяржаўны і сусьветны.
  • Паводле прызначэньня: збудавальны — прыбірае хібы грамадзкага ладу і супольнасьці; разбуральны — абніжае спраўнасьць грамадзкага ладу і супольнасьці.
  • Паводле ўстаналеньняў: устаноўчы (інстытуцыйны) — вядзецца ў межах дзейных грамадзкіх устанаўленьняў; пазаўстаноўчы (пазаінстытуцыйны) — разыходзіцца зь існымі грамадзкімі ўстанаўленьнямі каштоўнасьцяў і нормаў (дзяржаўны пераварот і путч).
  • Паводле мірнасьці: прымірымы і непрымірымы.
  • Паводле адкрытасьці: яўны і скрыты[1].

Становішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры імкненьні да перавагі адзін бок аказвае націск на другі, каб самасьцьвердзіцца. Спробы дамагчыся перавагі праяўляюцца загадам і пагрозай, рэзкім несправядлівым асуджэньнем і абвінавачаньнем, насьмешкай і саркастычнай заўвагай. У выніку пачуцьцё прыніжэньня супрацьлеглага боку можа выклікаць сутычку.

  • Паблажлівае стаўленьне. Удаваньне добразычлівасьці.
  • Выхваленьне. Аповед пра несапраўдны посьпех і дасягненьне выклікае зайздрасьць і раздражненьне.
  • Навязваньне парады. Выстаўленьне адрасата бездапаможнай ахвярай.
  • Перабіваньне суразмоўцы. Пазначэньне іншага меркаваньня ў якасьці менш істотнага і нявартага выслухоўваньня.
  • Безапэляцыйнасьць. Катэгарычнае выказваньне, пры якім няма шанцу агучыць сваё меркаваньне. Такі загон у кут схіляе да адчайнай і агрэсіўнай абароны.
  • Утойваньне зьвестак. Скрытасьць патрэбнай для выжываньня інфармацыі спараджае стан трывогі.
  • Неэтычныя паводзіны. Перакрэсьліваньне агульнапрынятых правілаў, нормаў маралі і жыцьцёвых перакананьняў іншых людзей.
  • Паджартоўваньне. Надзвычай едкія жарты з асьмяяньнем людзей без адмысловага на тое пачуцьця гумару.
  • Нагадваньне. Выкліканьне адчуваньня недарэчнай бездапаможнасьці праз панесеную душэўную і рэчыўную страту.
  • Перакладаньне адказнасьці. Перажываньне непрыемнага пачуцьця адказнасьці за чужыя абавязкі вядзе да гневу.
  • Падман. Нават спроба прыводзіць да моцнага абурэньня[2].

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прыродная агрэсіўнасьць. Імкненьне да самасьцьвярджэньня праз выліваньне раздражненьня на людзей побач і вырашэньня ўнутраных цяжкасьцяў за кошт навакольных.
  • Сытуатыўная агрэсіўнасьць. Унутраныя супярэчнасьці праз дрэнны настрой і кепскае самаадчуваньне, а таксама непрыемнасьці ў асабістым жыцьці і на працы. Узьнікае праз разгубленасьць і расчараваньне ад неажыцьцяўленьня значнай патрэбы і мэты. Такая безвыходнасьць і напружанасьць выклікаюць агрэсіўную абарончую рэакцыю.
  • Эгаізм. Дамаганьні на шкоду навакольным расцэньваюцца ў якасьці несправядлівых. Разгляданьне іншых у якасьці прылады для дасягненьня карыснай мэты выклікае крыўду, раздражненьне і гнеў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Яўген Бабосаў. Канфлікт // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 8: : Канто — Кулі. — С. 11. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
  2. ^ а б в Сьвятлана Барысенка. Спрачаемся, канфліктуем... Чаму // Зьвязда : газэта. — 22 студзеня 2014. — № 11 (27621). — С. 4. — ISSN 1990-763x.