Кампраміс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Кампраміс (па-грэцку: compromissum — «пагадненьне», «згода») — згода з кім-небудзь у чым-небудзь, што дасягаецца ўзаемнымі саступкамі; саступка дзеля дасягненьня мэты.

Кампраміс у палітычным узаемадзеяньні зьяўляецца адной з істотных прыкмет дэмакратычнага грамадзтва, важным, вызначальным яго прынцыпам, згодна якому ўдзельнікі палітычнага працэсу павінны згаджацца на саступкі, умець ахвяраваць пэўнай другараднай доляй сваёй пазыцыі дзеля дасягненьня згоды ў галоўным, для ўстанаўленьня ўзаемнай прымальнасьці намераў і рашэньняў. Кампраміс зьяўляецца важным сродкам прадухіленьня сацыяльна-палітычным, этнічным, міжнародным сутыкненьням, зьмякчэньня канфрантацыі, пераадоленьня ўнутрыпалітычных крызысаў. Ён дапамагае пазьбегнуць расколу ў грамадзтве. Бывае магчымым, калі дзякуючы яму зьяўляецца магчымасьць пазьбегнуць большых страт, чым будуць ахвяры кампрамісу.

Палітыка кампрамісу зьяўляецца абавязковым патрабаваньнем сучаснага палітычнага працэсу, калі ва ўмовах разьвітой сацыяльнай разнастайнасьці любы бескампрамісны, няўступлівы, «прынцыповы» курс, заснаваны на нягнуткіх ідэалягічных устаноўках і прынцыпах, на «няўхільнай пасьлядоўнасьці», прыводзіць да ізаляцыі палітычнай супольнасьці і да ўзьнікненьня крызысных станаў у ёй.

Кампраміс варта адрозьніваць ад беспрынцыповасьці, непасьлядоўнасьці і непрадказальнасьці ў палітыцы

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Т. Сенюшкіна. Компроміс // Політична енциклопедія. Редкол.: Ю. Левенець (голова), Ю. Шаповал (заст. голови) та ін. — К.: Парламентське видавництво, 2011. — с. 346 ISBN 978-966-611-818-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]