Перайсьці да зьместу

Сацыяльны інстытут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Грамадзкі інстытут»)

Сацыяльны інстытут або грамадзкі інстытут (ад па-лацінску: institutum — установа) — устойлівая форма арганізацыі сумеснае дзейнасьці людзей, якія рэалізуюць пэўныя функцыі ў грамадзтве, галоўная зь якіх — задавальненьне сацыяльных патрэбнасьцяў. У сацыяльных навуках паняцьце «інстытут» трактуецца шырэй за тэрмін «арганізацыя», таму што яно не заўсёды прадугледжвае наяўнасьць дакладна вызначанай структуры і уніфікаваных правілаў паводзінаў чальцоў інстытута.

Тэрмін «сацыяльны інстытут» ужываецца ў розных значэньнях, напрыклад: інстытут сям'і, інстытут аховы здароўя, прававы (палітычны, эканамічны) інстытут, інстытут рэлігіі і г.д.