Перайсьці да зьместу

Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Геральдычны знак-эмблема Цэнтру
Абрэвіятура ААЦ
Папярэднік Дзяржаўны цэнтар бясьпекі інфармацыі пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Дата ўтварэньня красавік 2008
Штаб-кватэра 220004, г. Менск, вул. Кальварыйская, 17
Начальнік Андрэй Паўлючэнка
Бюджэт 12 541 мільён рублёў[1] (2010 год; 4 189 тысячаў $[2])
Сайт oac.gov.by

Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (ААЦ) — дзяржаўны орган, які зьдзяйсьняе рэгуляваньне дзейнасьці па забесьпячэньні абароны інфармацыі, што ўтрымлівае зьвесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу Рэспублікі Беларусь або іншыя зьвесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасьці з заканадаўствам, ад уцечкі па тэхнічных каналах, несанкцыянаваных і ненаўмысных узьдзеяньняў.

  • вызначае прыярытэтныя напрамкі тэхнічнай абароны інфармацыі, якая ўтрымлівае зьвесткі, што складаюць дзяржаўную таямніцу, або іншыя зьвесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • каардынуе дзейнасьць па тэхнічнай абароне інфармацыі;
  • арганізуе і рэалізуе ў межах сваіх паўнамоцтваў кантроль за дзейнасьцю па забесьпячэньні тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • удзельнічае ў распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • арганізуе і зьдзяйсьняе сэртыфікацыю, экспэртызу, атэстацыю і ліцэнзаваньне ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • забясьпечвае бясьпеку сайту прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь;
  • забясьпечвае пэўнасьць шляхам правядзеньня экспэртызы розыгрышаў накладаў лятарэяў;
  • зьдзяйсьняе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь[3].
  • збор, абагульненьне і аналіз інфармацыі ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • падрыхтоўка інфармацыйных, інфармацыйна-даведачных, аналітычных і прагнозных дакумэнтаў, іншых матэрыялаў па пытаньнях тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • вызначэньне прыярытэтных кірункаў тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • зьдзяйсьненьне каардынацыі дзейнасьці па тэхнічнай абароне інфармацыі інфармацыйна-аналітычных сетак, комплексаў тэхнічных сродкаў, базаў зьвестак, інфармацыйных сыстэмаў, сыстэмаў сувязі і кіраваньня дзяржаўных органаў;
  • арганізацыя і правядзеньне працаў па тэхнічнай абароне інфармацыі і рэгістрацыі імёнаў у нацыянальным сэгмэнце сеткі Інтэрнэт;
  • падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • зьдзяйсьненьне функцыяў заказьніка дзяржаўных і галіновых навукова-тэхнічных праграмаў, удзел у распрацоўцы і ўзгадненьні праектаў дзяржаўных стандартаў, арганізацыя і правядзеньне навукова-дасьледчых і вопытна-канструктарскіх працаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • кіраўніцтва дзейнасьцю Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-дасьледчы інстытут тэхнічнай абароны інфармацыі»;
  • правядзеньне працаў з выкарыстаньнем актыўных сродкаў супрацьдзеяньня тэхнічным выведкам;
  • арганізацыя і правядзеньне ў межах сваёй кампэтэнцыі працаў па тэхнічнай абароне інфармацыі крыптаграфічнымі мэтадамі, у тым ліку з выкарыстаньнем электроннага лічбавага подпісу;
  • зьдзяйсьненьне ў межах сваіх паўнамоцтваў кантролю дзейнасьці па забесьпячэньні тэхнічнай абароны інфармацыі ў дзяржаўных органах, арганізацыях незалежна ад арганізацыйна-прававых формаў і формаў уласнасьці;
  • зьдзяйсьненьне ліцэнзаваньня дзейнасьці ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • правядзеньне па заяўках органаў дзяржаўнага кіраваньня і арганізацыяў экспэртызы тэхнічных сродкаў абароны інфармацыі і па пытаньнях, зьвязаных з забесьпячэньнем бясьпекі інфармацыйных сыстэмаў;
  • правядзеньне працаў па атэстацыі дзяржаўных інфармацыйных сыстэмаў і сэртыфікацыі сродкаў тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • правядзеньне ў межах сваёй кампэтэнцыі кантролю выпраменьваючых радыёэлектронных сродкаў, дасяжных тэхнічным сродкам выведкі, з мэтаю выкрыцьця і ўстараненьня каналаў уцечкі ахоўванай паводле заканадаўства інфармацыі;
  • удзел у міжведамасных рабочых групах, часовых творчых калектывах і іншых органах для вырашэньня пытаньняў тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • аказаньне на дагаворнай аснове ўласьнікам, уладальнікам, карыстальнікам інфармацыі паслугаў па яе тэхнічнай абароне;
  • удзел у арганізацыі тэхнічнай абароны інфармацыі пры зьдзяйсьненьні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі;
  • мэтадычнае кіраўніцтва падрыхтоўкай, павышэньнем кваліфікацыі і перападрыхтоўкай адмыслоўцаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • арганізацыя і правядзеньне канфэрэнцыяў і сэмінараў, у тым ліку міжнародных, па пытаньнях тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • зьдзяйсьненьне ва ўсталяваным парадку і ў межах сваёй кампэтэнцыі ўзаемадзеяньня зь дзяржаўнымі органамі ў мэтах атрыманьня інфармацыі па тэхнічнай абароне інфармацыі;
  • падрыхтоўка прапановаў па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі[3].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 12 сьнежня 2011 г.
  2. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 12 сьнежня 2011 г.
  3. 1 2 Информация о Центре (рас.). Апэратыўна-аналітычны цэнтар. Праверана 9 траўня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]