Перайсьці да зьместу

Каноас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каноас
Герб Каноасу Сьцяг Каноасу
Дата заснаваньня: 27 чэрвеня 1939
Краіна: Бразылія
Штат: Рыю-Грандзі-ду-Сул
Плошча:
  • 131,097 км²
Вышыня: 8 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 51
Паштовы індэкс: 92000-000
Геаграфічныя каардынаты: 29°55′12″ пд. ш. 51°10′48″ з. д. / 29.92° пд. ш. 51.18° з. д. / -29.92; -51.18Каардынаты: 29°55′12″ пд. ш. 51°10′48″ з. д. / 29.92° пд. ш. 51.18° з. д. / -29.92; -51.18
Каноас на мапе Бразыліі
Каноас
Каноас
Каноас
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.canoas.rs.gov.br/

Кано́ас (па-партугальску: Canoas) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 348 тысяч чалавек[2]. Зьяўляючыся прадмесьцем Порту-Алегры, места займае чацьверты радок у штаце паводле колькасьці насельцнітва, але ягоны СУП ёсьць другім у штаце. У Каноасе месьціцца вайскова-паветранная база арміі Бразыліі.

Гісторыя гораду пачалася ў 1871 годзе, калі была закладзеная вёскі Каноас і быў адкрыты першы чыгуначны вучастак, які зьвязваў Порту-Алегры з Сан-Леаполду. У наступным вёска ўвахозіла ў склад муніцыпалітэтаў Граватаі і Сан-Сэбастыяну-ду-Каі. Здабыўшы статус гораду, Каноас пачаў хуткі рост, асабліва пасьля 1945 году. Між тым, шмат людзей жылі і ночылі тут, але на самай справе працавалі ў Порту-Алегры. Але з дэіндустрыялізацыяй апошняга шматлікія вытворчыя заводы і прадпрыемствы зьявіліся ў самім Каносе, што дало ня толькі дэмаграфічны штуршок, але і значна палепшыла эканоміку места.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]