Граватаі
| Граватаі парт. | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Бразылія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
| Дата заснаваньня | 1763 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Заканадаўчы орган | municipal Chamber of Gravataí[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 26 ± 1 м | ||||
| Каардынаты | 29°56′ пд. ш. 50°59′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | gravataiense і gravataiense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 51 | ||||
| Сайт | gravatai.rs.gov.br | ||||
| Граватаі на мапе Бразыліі Граватаі | |||||
Граватаі́ (па-партугальску: Gravataí) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 284 тысяч чалавек[2]. Ёсьць прадмесьцем Порту-Алегры. У горадзе месьціцца завод кампаніі Джэнэрал Мотарз.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зямля, на якой сёньня месьціцца Граватаі, аспрэчвала паміж Партугаліяй і Гішпаніяй ажно да 1750 году. Пасьля складаньня Мадрыдзкага дагавору мясцовасьць канчаткова захавалася за партугальцамі. Паселішча было закладзенае 8 красавіка 1763 году каляністамі, ачоленымі Пэдру Гансалвішам Сандавалам і Жуанам Лаўрэнсу Вэлозу. У 1772 годзе губэрнатар правінцыі Сан-Пэдру Жузэ Марсэліну дэ Фігейрэду пачаў разьвіваць горад. Ён пабудаваў школы, млыны і ганчарні. У 1806 годзе паселішча было ўлучанае да Порту-Алегры, як ягоная акруга, а потым вылучанае з ягонага складу. 2 сакавіка 1938 году заканадаўчым статутам Граватаі атрымаў статус горадам.