Даліна гейзэраў
Выгляд
Даліна гейзэраў (па-расейску: Долина гейзеров) — адно з найбуйнейшых гейзэрных палёў у сьвеце і адзінае ў Эўразіі. Даліна знаходзіцца на Камчатцы, у Краноцкім дзяржаўным біясфэрным заказьніку.
Уяўляе сабою глыбокі каньён ракі Гейзэрнай, у бартах якога на плошчы ў 6 км² знаходзяцца шматлікія выйсьці гейзэраў, гарачых крыніцаў, тэрмальныя пляцоўкі, вадаспады ды азёры. На гэтай абмежаванай па памерах тэрыторыі назіраецца анамальна высокая біяразнастайнасьць і высокая кантраснасьць прыродных умоваў і мікраклімату.