Сьцяпан Крашаніньнікаў
Сьцяпан Крашаніньнікаў | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 18 (29) кастрычніка 1711 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 12 (23) лютага 1755[2] (43 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | батанік, падарожнік-дасьледнік, антраполяг, натураліст, географ |
Навуковая сфэра | геаграфія і батаніка |
Месца працы | |
Сьцяпа́н Крашані́ньнікаў (па-расейску: Степан Крашенинников; 11 лістапада [ст. ст. 31 кастрычніка] 1711, Масква, Маскоўская дзяржава — 8 сакавіка [ст. ст. 25 лютага] 1755, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя) — расейскі батанік, этнограф, географ, падарожнік, дасьледчык Сыбіры і Камчаткі, аўтар знакамітай кнігі «Апісаньне зямлі Камчаткі» (1756).
Ад’юнкт натуральнай гісторыі і батанікі Пецярбурскай акадэміі навук (1745). Першы расейскі прафэсар натуральнай гісторыі і батанікі Акадэміі навук (1750). Рэктар Унівэрсытэту акадэміі навук і інспэктар Акадэмічнай гімназіі (1750).
Паходзіў зь беднай сям’і жаўнера з Масквы. У 1733 годзе выправіўся ў Сыбір і Камчатку, дзе правёў каля дзесяці год, робячы справаздачы пра падарожжы, якія ўтрымлівалі зьвесткі па батаніцы, этнаграфіі, заалёгіі, гісторыі, геаграфіі Сыбіры, слоўнікі тунгускай і бурацкай моваў. Падчас экспэдыцыі наведаў Табольск, Кузьнецк, Томск, Іркуцк і Якуцк. У Ахоцк і на Камчатку Крашаніньнікаў адправіўся асобна ад сваёй групы толькі ў суправаджэньні перакладчыка. На паўвостраве дасьледчык правёў чатыры гады, працуючы самостойна. Пасьля вяртаньня працаваў у Пецярбургу і зладзіў экспэдыцыю па Пецярбурскай губэрні, дзе дасьледваў флёру Інгрерманляндыі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Крашенинников Степан Петрович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Чечулин Н. Д. Крашенинников, Степан Петрович (рас.) // Русский биографический словарь — СПб: 1903. — Т. 9. — С. 420—422.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Крашенинников, Степан Петрович. Большая советская энциклопедия : в 66 т. (65 т. и 1 доп.) / гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М. : Советская энциклопедия, 1926—1947.
- Старонка на сайце Расейскай акадэміі навук.
- Нарадзіліся 29 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1711 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 23 лютага
- Памерлі ў 1755 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Дасьледчыкі Азіі
- Расейскія батанікі
- Расейскія этнографы
- Расейскія географы
- Рэктары Санкт-Пецярбускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту