Перайсьці да зьместу

Боў (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Боў

Bow River
Агульныя зьвесткі
Выток Ледавік Боў у нацыянальным парку «Банф»
Вышыня вытоку 1960 м
Вусьце Паўднёвы Саскачэван
Вышыня вусьця 700 м
Краіны басэйну Канада
Вобласьці Албэрта
Даўжыня 587 км
Сярэднегадавы сьцёк 129 м³/с
Плошча басэйну 26 200 км²
Месцазнаходжаньне
Боў на мапе
Мапа басэйну ракі Боў

Боў (па-ангельску: Bow River) — рака ў паўднёва-заходняй частцы Канады ў правінцыі Албэрта. Пры злучэньні з ракой Олдман утварае раку Паўднёвы Саскачэван.

Рака Боў у нацыянальным парку Банф

Боў бярэ свой пачатак ад ледавіка Боў, што ў Скалістых гарах. Цячэ на поўдзень да вёскі Лэйк-Луіс. Потым рака паварочвае на ўсход і працякае праз гарады Банф і Канмор. Далей па цячэньні на рацэ знаходзіцца водасховішча Гост-Лэйк, даўжыня якога складае 13,5 кілямэтру. Ніжэй водасховішча Боў працягвае цячы на ўсход, працякаючы праз буйны цэнтар правінцыі, горад Калгары. Ніжэй за Калгары рака цячэ ва ўсходнім і паўднёва-ўсходнім кірунку да злучэньня з ракой Олдман каля вёскі Грасі-Лэйк у паўднёвай Албэрце. Даўжыня ракі складае 587 кілямэтраў, плошча басэйну 26 200 км². Максымальны сьцёк ракі складае 1640 м³/с, мінімальны — 3 м³/с.

Першыя людзі зьявіліся на рацэ прыкладна 11 тысяч гадоў назад. Яны займаліся паляваньнем на мамантаў і вялізных бізонаў. Першым эўрапейцам на берагах ракі стаў дасьледчык Дэйвід Томпсан. У 1787 року разам з індзейцамі пікані перазімаваў на раце. У 1875 року на месцы злучэньня рэк Боў і Элбоў быў заснаваны Калгары. Рака зьяўляецца галоўнай крыніцай чыстай вады для насельніцтва ў рэгіёне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Боў (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў