Паразытызм

Паразыты́зм (ад стар.-грэц. παράσιτος — «нахлебнік») — адзін зь відаў суіснаваньня арганізмаў. Паразыт, які выкарыстоўвае гаспадара як асяродзьдзе жыцьця, атрымлівае шэраг перавагаў, часткова ці цалкам ускладаючы на гаспадара рэгуляцыю сваіх узаемаадносінаў з навакольным асяродзьдзем[1]. Асноўнымі адаптацыі да паразытызму ёсьць малыя памеры цела, спрашчэньне вонкавай і нутранай будовы, павышэньне здольнасьці да размнажэньня, мажлівасьць зьмены гаспадароў у жыцьцёвым цыкле.
Паразытызм сустракаецца сярод розных групаў арганізмаў, як то найпрасьцейшых, плоскіх чарвякоў, нэматодаў, кальчакоў, малюскаў, суставаногіх, бактэрыяў, грыбоў і нават у кветкавых расьлінаў. Розьніца паміж паразытызмам і драпежніцтвам ды іншымі формамі суіснаваньня паміж арганізмамі палягае на тым, што фізыялёгія паразыта падпарадкаваная фізіялёгіі гаспадара, а ягоны жыцьцёвы цыкль немагчымы ці значна ўскладнены без атрыманьня ад гаспадара неабходных для яго біялягічных рэсурсаў. Пагатоў, пажыўныя рэчывы паразыт можа атрымліваць толькі з абмежаванай кола тыпаў гаспадароў. Чым даўжэй (філягенэтычна) доўжыцца суіснаваньне, тым лепш паразытычны від адаптуецца да свайго гаспадара і тым менш шкоды ён яму робіць.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Rozsa, L.; Garay, J. Definitions of parasitism, considering its potentially opposing effects at different levels of hierarchical organization // Parasitology. — 2023. — Т. 150. — № 9. — С. 761—768. — DOI:10.1017/S0031182023000598
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |