Тураўскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Замчышча (Тураў)»)
Помнік абарончай архітэктуры
Тураўскі замак
Тураўскі замак, рэшткі
Тураўскі замак, рэшткі
Краіна Беларусь
Места Тураў
Каардынаты 52°04′25.38″ пн. ш. 27°43′19.71″ у. д. / 52.0737167° пн. ш. 27.7221417° у. д. / 52.0737167; 27.7221417Каардынаты: 52°04′25.38″ пн. ш. 27°43′19.71″ у. д. / 52.0737167° пн. ш. 27.7221417° у. д. / 52.0737167; 27.7221417
Статус Ахоўная зона
Тураўскі замак на мапе Беларусі
Тураўскі замак
Тураўскі замак
Тураўскі замак
Тураўскі замак на Вікісховішчы

Тураўскі замак — помнік гісторыі і архітэктуры XІІІ—XVII стагодзьдзяў у Тураве. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы места, пры ўтоку былой ракі Язды ў Струмень. Існаваў у XIII — першай палове XIX ст. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тураўскае княства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы Х ст. у Тураве збудавалі драўляны горад. У 1158 годзе ён вытрымаў дзесяцітыднёвую аблогу войскаў паўднёварускай кааліцыі князёў, а ў 1160 годзе — трохтыднёвую аблогу валынскіх князёў. У XIII ст. пасярод гораду збудавалі мураваную вежу-бэргфрыд.

Вялікае Княства Літосўкае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Далучэньне Турава да Вялікага Княства Літоўскага ў XIV ст. зьмяніла функцыю і ролю места і яго фартыфікацыяў. У 1502 і 1521 гадох Тураў разрабавалі татары. У 1649 годзе места і замак пацярпелі ў час яго вызваленьня гетманам Янушам Радзівілам. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замак спустошылі і разрабавалі маскоўскія войскі.

У першай палове XVIII ст. упамінаецца «замак Тураўскі»[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1830-я гады расейскія ўлады разабралі мураваную вежу.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэшткі замка

Узьнік на месцы драўлянага гораду часоў Русі. Абарончая сыстэма будавалася на ўмелым злучэньні натуральных перашкодаў з штучнымі фартыфікацыямі, збудаванымі ў адпаведнасьці з рэльефам мясцовасьці і з улікам абарончай тактыкі таго часу.

За часамі Вялікага Княства Літоўскага горад падзяліўся на беспасярэдне вялікакняскі замак і гандлёва-рамеснае места. Падобны падзел падкрэсьліла мураваная вежы-бэргфрыд, або вежа валынскага тыпу, падобная на Камянецкую і Берасьцейскую, якая апроч абарончай функцыі, мела рэпрэзэнтацыйны характар і мусіла сымбалізаваць уладу князя.

Замчышча мае памеры 180 на 200 мэтраў і падзяляецца глыбокім ровам на 2 пляцоўкі: 75 × 70 м і 150 × 100 м, якія ўмацоўваліся валамі (цяпер разбураныя). З боку поля ў некаторых месцах прасочваюцца рэшткі рова. Ад мураванай вежы захавалася ўзвышэньне правільнай круглай формы[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 123.
  2. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 122.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  313В000360