Перайсьці да зьместу

Беларуская калекцыя мэтэарытаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларуская калекцыя мэтэарытаў захоўваецца ў музэі Інстытута геахіміі і геафізыкі НАН Беларусі.

Створана на пачатку 1950-х гадоў. Аснову калекцыі склалі ўзоры мэтэарытаў Брагін і Грэск, пазьней 5 экспанатаў перадаў камітэт па мэтэарытах АН СССР. Узамен на пласьціны мэтэарыту Брагін калекцыя атрымала 57 узораў іншых мэтэарытаў са шматлікіх краінаў сьвету. Калекцыя налічвала 93 асбонікі.