Забалацьце (заказьнік)
Выгляд
Забалацьце | |
Плошча | 1957 га (1997) |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Браслаўскі раён |
Утварэньне | 1979 |
За́балацьце — біялягічны заказьнік у Браслаўскім раёне Віцебскае вобласьці Беларусі.
Створаны ў 1979 годзе як заказьнік-журавіньнік рэспубліканскага значэньня, каб захаваць у прыродным стане месцы росту журавінаў. Плошча заказьніка складае 1957 га (1997). Разьмешчаны на вярховым балоце са шматлікімі мінэральнымі дзялянкамі (50 % агульнай плошчы).
У складзе балотнай расьліннасьці рэдкалесныя (хваёва-кусьцікава-сфагнавыя і інш.) і бязьлесныя фітацэнозы, пашыраныя журавіны; лясы хваёвыя, бярозавыя й чорнаальховыя. На мінэральных дзялянках пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя, асінавыя лясы кісьлічнага, імшыстага, чарнічнага і даўгамошнага тыпаў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0