Вярховыя балоты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вярховае балота ў Эстоніі.

Вярхо́выя балоты, алігатрофныя балотыбалоты зь бедным мінэральным жыўленьнем, якія знаходзяцца звычайна на водападзелах.

Вярховыя балоты фармуюцца ва ўмовах застойваньня паверхневых вод у плоскіх паніжэньнях водападзелаў, падасланых воданепранікальнымі пародамі. Жыўленьне такіх балот вільгацьцю звычайна адбываецца за кошт атмасфэрных ападкаў.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш пашыраны ў паўночнай частцы Беларусі — масівы Даўбенішкі, Весялоўскае, Стрэчна, Обаль-1 і інш. Складаюць 13,1 % плошчы ўсіх балот Беларусі. Паверхня іх у сярэдзіне пукатая, таму што торф у цэнтры балота назапашваецца больш інтэнсіўна, чым на перыферыі. Для вярховых балот характэрны алігатрофныя расьліны, непатрабавальныя да зольных элемэнтаў. Флёра бедная: дрэвы — хвоя, лістоўніца; кусьцікі — верас балотны, мірт, багун балотны, багноўка, журавіны, імшарніца, буякі; травы — шэйхцэра, падвей похвенны, марошка, чаротнік, расіца круглалістая; сфагнавыя імхі. Фаўна таксама бедная: воўк (летам), лось, глушэц, курапатка белая, шэры журавель.