Жэрар Бак-Іняс
Gérard Bach-Ignasse | |
фр. Gérard Bach-Ignasse | |
Дата нараджэньня | 28 лістапада 1951[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 29 студзеня 2003[1] (51 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Занятак | палітычны актывіст, палітоляг, сацыёляг, юрыст, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | сацыялёгія[3] і права[3] |
Месца працы | Унівэрсытэт Парыж-Нантэр, Рэймскі ўнівэрсытэт |
Вядомы як | палітоляг, гей-актывіст і адзін з стваральнікаў PACS'у |
Навуковая ступень | Доктар права |
Навуковы кіраўнік | Марсэль Рабэн |
Жэра́р Іня́с, вядомы пад псэўданімам Жэра́р Бак альбо Жэрар Бак-Іняс (па-француску: Gérard Bach-Ignasse; 28 лістапада 1951, Шату, дэпартамэнт Іўлін, Францыя — 29 студзеня 2003, Парыж, Францыя) — францускі палітоляг, палітычны актывіст, гей-актывіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жэрар Іняс быў маладым актывістам сярод моладзі Аб’яднанай сацыялісцкай партыі, якую ён пакінуў у чэрвені 1972 г., быў сябрам Камуністычнай працоўнай арганізацыі, трацкісцкага руху, зь якога сышоў у 1978 ці 1979 гг[4].
Атрымаў доктарскую ступень права, ён, у прыватнасьці, быў выкладнікам ва ўнівэрсытэце Рэймсу, а таксама ва ўнівэрсытэце Парыж-X (Нантэр) і ва ўнівэрсытэце Нансі[5].
Ён узяў сабе псэўданім «Gérard Bach» з-за любові да клясычнай музыкі (часам даваў заняткі фартэпіяна)[6].
Ён прымаў актыўны ўдзел у гомасэксуальных рухах, у прыватнасьці ў Надзвычайным камітэце супраць рэпрэсіяў у дачыненьні да гомасексуалаў. Друкаваўся ў гей і лесьбі-часопісе Homophonies. Таксама прымаў удзел у гомасексуальным камітэце Заходняга Парыжу ўнівэрсытэту Нантэра (канец 1970-х — пачатак 1980-х) і Эўра-міжземнаморскіх летніх унівэрсытэтах гомасэксуальнасьці ў Марсэлі[7].
Разам зь іншымі (у тым ліку Жанам-Полем Пулікенам і Жан-П’ерам Мішэлем) ён быў адным з стваральнікаў PACS’у (Паксу, Грамадзянскага пакту салідарнасьці, дамовы, якая папярэднічала гей-шлюбу ў Францыі)[8].
Заўчасна памёр ад нутранага крывацёку 29 студзеня 2003 году ў Парыжы[9].
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• Homosexualités, Expression/Répression, éditions Le Sycomore, 1982
• Rapport gai, enquête sur les modes de vies homosexuels, avec Jean Cavailhès et Pierre Dutey, éditions Persona, 1984
• Homosexualité: la reconnaissance?, éditions Espace Nuit, 1988
• Institutions politiques et administratives, Ellipses, 1994
• Les collectivités territoriales françaises et les cultures européennes, Ellipses, 1994
• Éthique et formation, L’Harmattan, 1998
• Introduction à la sociologie, Ellipses, 1999
• Les pacsé-e-s, L’Harmattan, 2002
• Genres et sexualités, L’Harmattan, 2003.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Bibliothèque nationale de France Gérard Ignasse // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Fichier des personnes décédées
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Clarisse Fabre, " Gérard Ignasse ", Le Monde, 6 février 2003, https://www.lemonde.fr/archives/article/2003/02/06/gerard-ignasse_4270481_1819218.html
- ^ Clarisse Fabre, " Gérard Ignasse ", Le Monde, 6 février 2003, https://www.lemonde.fr/archives/article/2003/02/06/gerard-ignasse_4270481_1819218.html
- ^ Gérard Ignasse, BABELIO, https://www.babelio.com/auteur/Gerard-Ignasse/72884
- ^ Gérard Bach-Ignasse, Questions de moeurs: 18 entretiens sur les moeurs, EMPECHEURS, 1998.
- ^ Yves Roussel, Gérard Bach-Ignasse et Catherine Tasca, Le Pacs juridique et pratique : 100 questions/réponses, Denoël, 2000.
- ^ Clarisse Fabre, " Gérard Ignasse ", Le Monde, 6 février 2003, https://www.lemonde.fr/archives/article/2003/02/06/gerard-ignasse_4270481_1819218.html
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|