Жыцьцё — гэта цуд
| Жыцьцё — гэта цуд | |
| па-сэрбску: Život je čudo па-сэрбску: Живот је чудо | |
| Жанр | драматычны фільм, кінакамэдыя[1], музычны фільм і ваенны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | |
| Сцэнарыст | |
| Прадусар | |
| У ролях | |
| Кампазытар | |
| Апэратар | |
| Дата выхаду | 2004 і 16 чэрвеня 2005[4] |
| Працягласьць | 154 хвіліна |
| Краіна | |
| Мова | сэрбская |
| Старонка на IMDb | |
Жыцьцё — гэ́та цуд (па-сэрбску: Живот је чудо / Život je čudo) — сэрбскі драматычны фільм рэжысэра Эміра Кустурыцы, прадстаўлены ў 2004 року.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Босьнія, 1992 рок. Інжынэр-сэрб Лука Джукіч са сваёй псыхічна неўраўнаважанай жонкай Ядранкай і сынам-футбалістам Мілашам пераехаў зь Бялграду ў Босьнію, дзе адказвае за працу чыгункі. Ён апантаны марай збудаваць каляіну, якая б злучыла Босьнію з Сэрбіяй. Лука рыхтуе да адкрыцьця чыгуначную станцыю, жонка вымушаная адмовіцца ад кар’еры опэрнае сьпявачкі, а сын — ад прафэсійнага футболу. Тым часам у Югаславіі адбываюцца значныя палітычныя зьмены. Надзвычайна занурыўшыся ў працу і падмануты ўласным аптымізмам, Лука не заўважае прызнакі хуткага набліжэньня вайны, якая выбухнула ў Харватыі.
З пачаткам вайны Мілаша забіраюць у сэрбскую армію, адначасна яму дасылаюць запрашэньне з сталічнага «Партызана». Ядранка ўцякае ад мужа з вугорскім музыкам.
Неўзабаве да Лукі даходзяць весткі, што ягоны сын трапіў у палон. Ён спрабуе трапіць у войска, аднак капітан Алексіч забараняе. Праз пэўны час Мілашаў знаёмы прыводзіць яму палонную Сабаху, басьнійскую мусульманку, якую прапануе абмяняць на Мілаша. У часе ратаваньня ад вайны між Лукой і Сабахай зьяўляецца ўзаемная сымпатыя. Падчас спробы перасекчы пагранічную раку Дрыну, але ў Сабаху трапляе басьнійскі снайпэр. Яны здолелі дабрацца да вайсковага шпіталю, дзе Сабаху ўратоўваюць, хоць яна і страціла багата крыві. Адтуль міратворцы ААН насуперак ейнай волі ўключаюць яе ў абмен ваеннапалоннымі.
Вайна скончылася, дадому вяртаюцца Мілаш і Ядранка, аднак Лука тужыць па Сабасе. Разумеючы, што ня зможа безь яе жыць, ён кладзецца на рэйкі перад цягніком. Але яшчэ перад ім шлях цягніку перапыняе асьліха, якая пэрыядычна фігуравала ў фільме і раней як сымбаль безнадзейнага каханьня. Выяўляецца, што на цягніку прыехала Сабаха. Яны разам зьяжджаюць на асьліцы ад усяго, што замінае іхняму каханьню.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Актор | Роля |
|---|---|
| Слаўка Штымац | Лука |
| Наташа Шолак | Сабаха |
| Вэсна Трываліч | Ядранка |
| Вук Косьціч | Мілаш |
| Аляксандар Бэрчак | Вэльё |
| Стрыбар Кустурыца | капітан Алексіч |
| Мір’яна Каранавіч | Нада |
| Нікала Коё | Філіпавіч |
| Давар Яніч | Тома |
| Нэнад Янкавіч | цымбаліст |
| Ёсіф Татыч | санітар |
| Браніслаў Лалевіч | старшыня |
| Аднан Амэравіч | Эса |
| Обрад Джуравіч | Вуян |
Здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Месцам здымак стала збудаваная Кустурыцам адмыслова для фільму вёска Дэрвенград. Чыгуначная станцыя Голубічы(d) на вузкакалейцы(d), дзе працуе інжынэр Лука Джукіч, таксама збудаваная для фільму і цяпер выкарыстоўваецца выключна ў турыстычных мэтах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Жыцьцё — гэта цуд (анг.) на сайце IMDb
- Жыцьцё — гэта цуд на AllMovie
- Жыцьцё — гэта цуд на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Жыцьцё — гэта цуд на «Box Office Mojo» (анг.)
- Фільм у беларускім перакладзе