Дэрвенград
Дэрвенград | |
сэрб. Дрвенград | |
![]() Drvengrad - Serbia 30.jpg | |
Дата заснаваньня: | 2004 |
Краіна: | Сэрбія |
Акруга: | Злаціборская |
Грамада: | Ужыцкая |
Часавы пас: | UTC+1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 43°47′44″ пн. ш. 19°30′29″ у. д. / 43.79556° пн. ш. 19.50806° у. д.Каардынаты: 43°47′44″ пн. ш. 19°30′29″ у. д. / 43.79556° пн. ш. 19.50806° у. д. |
Дэрвенград на мапе Сэрбіі ![]() ![]() Дэрвенград | |
![]() | |
http://www.mecavnik.info |
Дэрвенград (па-сэрбску: Дрвенград, у перакладзе Драўляны град, dř̩ʋeŋɡrad), таксама вядомы як Кюстэндорф і Мечаўнік (mětɕaːʋniːk) — вёска ў Сэрбіі, знаходзіцца ў Злаціборскай акрузе ля Вужыцаў, за 200 км на паўднёвы захад ад сталіцы Сэрбіі Бялграду.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Збудаваная ў 2000 року для фільму «Жыцьцё як цуд» кінарэжысэра Эміра Кустурыцы. Рэжысэр даў ёй назву Кюстэндорф (ням. Küstendorf) — ад сваёй мянушкі «Kusta» і нямецкага слова «dorf» — вёска. Сам заснавальнік таксама называў створанае паселішча Мечаўнік паводле назвы суседняе вёскі. Цяперашняя назва Дэрвенград адпавядае забудове вёскі, якая складаецца зь пяцідзесяці драўляных хатак.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У вёсцы дзейнічаюць бібліятэка імя Іва Андрыча; мастацкая галерэя ў гонар скульптара Драгана Ёвічавіча; кінатэатар «Стэнлі Кубрык»; цэнтральны будынак з кінатэатрам, жылымі памяшканьнямі, садам, басэйнам, трэніравальнай заляй і саўнай; спортзаля; рэстаран; булачная; сувэнірная крама; праваслаўная царква сьвятога Савы.
Вуліцы вёскі названыя ў гонар упадабаных Кустурыцам асобаў: Ніколы Тэслы, Эрнэста Чэ Гевары, Марадоны, Міядрага Чкалі, Фэдэрыка Фэліні, Інгмара Бэргмана, Джо Страмэра, Новака Джокавіча, а галоўная вуліца — у гонар Іва Андрыча.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Андрычград — ячшэ адно паселішча, якое ў дадзены момант будуе Эмір Кустурыца
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэрвенград — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў