Жыве Беларусь (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жыве Беларусь
Żyvie Biełaruś
Жыве Беларусь! (вокладка).jpg
Жанр драма
Рэжысэр Кшыштаф Лукашэвіч
Сцэнарыст Франак Вячорка, Кшыштаф Лукашэвіч
У ролях Зьміцер «Vinsent» Папко,
Вадзім Афанасьеў,
Караліна Грушка,
Анатоль Кот,
Павал Крыксуноў,
Аляксандар Малчанаў,
Дзяніс Тарасенка
Кампазытар Лявон Вольскі
Апэратар Вітальд Сток
Мантаж Кшыштаф Шпэтманскі
Вытворчасьць WFDiF
Дата выхаду 2012 год
Час 98 хвілін
Краіна Польшча
Мова беларуская,
расейская
Бюджэт 6 млн PLN (~ 1,9 млн $)
Старонка на IMDb

«Жыве́ Белару́сь» (па-польску: Żyvie Biełaruś, таксама па-ангельску: Viva Belarus!) — польскі мастацкі фільм, зьняты ў лістападзе — сьнежні 2011 году ў Польшчы. Прэм’ера фільму адбылася 22 траўня 2012 году на 62-м Канскім кінафэстывалі. Вытворчасьцю фільму займалася Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакумэнтальных фільмаў (WFDIF). У кінатэатрах Беларусі фільм не дэманстраваўся.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па словах стваральнікаў, фільм прысьвечаны рэальным зьявам у сучаснай Беларусі, а дакладней, палітычнаму рэжыму прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Асновай для фільму стала гісторыя Франака Вячоркі.

Галоўны герой фільму — 23-гадовы беларускі рокер Мірон Захарка. На адным з канцэртаў гурт Мірона «ФорZа» выконвае кампазыцыю з палітычным падтэкстам, пасьля якога гурт правакуе натоўп на скандаваньне лёзунга «Жыве Беларусь!». У выніку канцэрт разганяюць, калектыў трапляе ў сьпіс забароненых, а Мірона забіраюць у армію, нягледзячы на тое, што ён ня годны да службы з-за сардэчнай недастатковасьці. У арміі Мірон трывае жорсткую дзедаўшчыну, дыскрымінацыю і гвалт, яго зьбіваюць. У сваім блогу хлопец ананімна вядзе дзёньнік, дзе і паведамляе пра гэтыя рэаліі беларускага войска. Мірон і салдаты, якія падтрымліваюць яго, дакучаюць камандаваньню часткі і прадстаўнікам дзяржаўнай улады. Мірон апынаецца ў цэнтры супрацьстаяньня зь дзейным палітычным рэжымам.

Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэжысэрам стужкі выступіў — Кшыштаф Лукашэвіч (рэжысэр «Лінч», 2-і рэжысэр «Варшаўская бітва. 1920», асыстэнт рэжысэра «Агнём і мячом», Quo Vadis, аўтар сцэнару «Генэрал Ніл» і інш.). 2-і рэжысэр — Агнешка Кік і Франак Вячорка. Асыстэнты рэжысэра — Антон Цялежнікаў і Кася Барычка. Сцэнар быў напісаны Франакам Вячоркам і Кшыштафам Лукашэвічам.

У ролях: Караліна Грушка, Анатоль Кот, Зьміцер «Vinsent» Папко, Аляксандар Малчанаў, Раман Падаляка, Дзяніс Тарасенка, Аляксандар Памідораў, Павал Крыксуноў, Максім Каржыцкі, Павал Гарадніцкі, Вераніка Лапуцька і іншыя.

Перадпрэм’ерны паказ адбыўся на 65-м Канскім кінафэстывалі ў межах кінакірмашу 22 траўня 2012, а таксама на Бэрлінскім кінафэстывалі 9 лютага 2013 году. Прэм’ера адбылася 17 красавіка 2013 году.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Найлепшы сцэнар» на Брусэльскім кінафэстывалі (2013)[1]. Намінант-фіналіст на грын-пры — Le Golden Iris Award і 10 тысячаў эўра на тым фэстывалі.
  • Перамога ў сэкцыі «Панарама» на 38-ы Міжнародны кінафэстывалі ў Гдыні (пераможцу ў гэтай сэкцыі вызначаюць гледачы праз галасаваньне)[2].
  • Галоўны прыз «Залатыя шалі» на кінафэстывалі «Злачынства і пакараньне» ў Стамбуле [3]
  • «Найлепшы фільм» — Міжнародны кінафэстываль гістарычных і вайсковых фільмаў у Варшаве(2013)[4]
  • «Найлепшы фільм» і «Прыз глядацкіх сымпатыяў»— Міжнародны кінафэстываль GAFFA ў Вене (2013)[5]
  • Official Selection — Міжнародны кінафэстываль у Сэтубале FESTROIA, Партугалія (2013)
  • Official Selection — Міжнародны кінафэстываль у Празе FEBIOFEST, Чэхія (2013)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]