Перайсьці да зьместу

Жыве Беларусь (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Жыве Беларусь! (фільм)»)
Жыве Беларусь
Żyvie Biełaruś
Жанр драма
Рэжысэр Кшыштаф Лукашэвіч
Сцэнарыст Франак Вячорка, Кшыштаф Лукашэвіч
Прадусар
У ролях Зьміцер «Vinsent» Папко,
Вадзім Афанасьеў,
Караліна Грушка,
Анатоль Кот,
Павал Крыксуноў,
Аляксандар Малчанаў,
Дзяніс Тарасенка
Кампазытар Лявон Вольскі
Апэратар Вітальд Сток
Мантаж Кшыштаф Шпэтманскі
Мастак Андрэй Галінскі[d]
Вытворчасьць WFDiF
Распаўсюд Kino Świat[d]
Дата выхаду 2012 год
Працягласьць 98 хвілін
Краіна Польшча
Мова беларуская,
расейская
Бюджэт 6 млн PLN (~ 1,9 млн $)
Старонка на IMDb

«Жыве́ Белару́сь» (па-польску: Żyvie Biełaruś, таксама па-ангельску: Viva Belarus!) — польскі мастацкі фільм, зьняты ў лістападзе — сьнежні 2011 году ў Польшчы. Прэм’ера фільму адбылася 22 траўня 2012 году на 62-м Канскім кінафэстывалі. Вытворчасьцю фільму займалася Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакумэнтальных фільмаў (WFDIF). У кінатэатрах Беларусі фільм не дэманстраваўся.

Па словах стваральнікаў, фільм прысьвечаны рэальным зьявам у сучаснай Беларусі, а дакладней, палітычнаму рэжыму прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Асновай для фільму стала гісторыя Франака Вячоркі.

Галоўны герой фільму — 23-гадовы беларускі рокер Мірон Захарка. На адным з канцэртаў гурт Мірона «ФорZа» выконвае кампазыцыю з палітычным падтэкстам, пасьля якога гурт правакуе натоўп на скандаваньне лёзунґу «Жыве Беларусь!». У выніку канцэрт разганяюць, калектыў трапляе ў сьпіс забароненых, а Мірона забіраюць у армію, нягледзячы на тое, што ён ня годны да службы з-за сардэчнай недастатковасьці. У арміі Мірон трывае жорсткую дзедаўшчыну, дыскрымінацыю і ґвалт, яго зьбіваюць. У сваім блозе хлопец ананімна вядзе дзёньнік, дзе і паведамляе пра гэтыя рэаліі беларускага войска. Мірон і жаўнеры, якія падтрымліваюць яго, дакучаюць камандаваньню часткі і прадстаўнікам дзяржаўнай улады. Мірон апынаецца ў цэнтры супрацьстаяньня зь дзейным палітычным рэжымам.

Рэжысэрам стужкі выступіў — Кшыштаф Лукашэвіч (рэжысэр «Лінч», 2-і рэжысэр «Варшаўская бітва. 1920», асыстэнт рэжысэра «Агнём і мячом», Quo Vadis, аўтар сцэнару «Генэрал Ніл» і інш.). 2-і рэжысэр — Агнешка Кік і Франак Вячорка. Асыстэнты рэжысэра — Антон Цялежнікаў і Кася Барычка. Сцэнар быў напісаны Франакам Вячоркам і Кшыштафам Лукашэвічам.

У ролях: Караліна Грушка, Анатоль Кот, Зьміцер «Vinsent» Папко, Аляксандар Малчанаў, Раман Падаляка, Дзяніс Тарасенка, Аляксандар Памідораў, Павал Крыксуноў, Максім Каржыцкі, Павал Гарадніцкі, Вераніка Лапуцька і іншыя.

Перадпрэм’ерны паказ адбыўся на 65-м Канскім кінафэстывалі ў межах кінакірмашу 22 траўня 2012, а таксама на Бэрлінскім кінафэстывалі 9 лютага 2013 году. Прэм’ера адбылася 17 красавіка 2013 году.

  • «Найлепшы сцэнар» на Брусэльскім кінафэстывалі (2013)[1]. Намінант-фіналіст на грын-пры — Le Golden Iris Award і 10 тысячаў эўра на тым фэстывалі.
  • Перамога ў сэкцыі «Панарама» на 38-ы Міжнародны кінафэстывалі ў Гдыні (пераможцу ў гэтай сэкцыі вызначаюць гледачы праз галасаваньне)[2].
  • Галоўны прыз «Залатыя шалі» на кінафэстывалі «Злачынства і пакараньне» ў Стамбуле [3]
  • «Найлепшы фільм» — Міжнародны кінафэстываль гістарычных і вайсковых фільмаў у Варшаве(2013)[4]
  • «Найлепшы фільм» і «Прыз глядацкіх сымпатыяў»— Міжнародны кінафэстываль GAFFA ў Вене (2013)[5]
  • Official Selection — Міжнародны кінафэстываль у Сэтубале FESTROIA, Партугалія (2013)
  • Official Selection — Міжнародны кінафэстываль у Празе FEBIOFEST, Чэхія (2013)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]