Перайсьці да зьместу

Жан Анры Дзюнан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Жан-Анры Дзюнан»)
Жан Анры́ Дзюна́н
Jean Henri Dunant
Род дзейнасьці прадпрымальнік і грамадзкі дзеяч
Дата нараджэньня 8 траўня 1828 (196 гадоў)
Месца нараджэньня Жэнэва, Швайцарыя
Дата сьмерці 30 кастрычніка 1910
Месца сьмерці Гайдэн, Швайцарыя
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя
Месца вучобы
Занятак прадпрымальнік, пісьменьнік, заснавальнік, гандляр
Навуковая сфэра філянтрапія[d] і гуманітарная арганізацыя[d][2]
Месца працы
Бацька Jean Jacques Dunant[d][3]
Маці Anne Antoinette Colladon[d][3]
Узнагароды Нобэлеўская прэмія — 1901 Нобэлеўская прэмія міру (1901)
Подпіс Выява аўтографу

Жан Анры́ Дзюна́н (па-француску: Jean Henri Dunant; 8 траўня 1828 — 30 кастрычніка 1910) — швайцарскі прадпрымальнік і грамадзкі дзяяч.

У 1859 годзе ён стаў відавочцам наступстваў бітвы пры Сальфэрына, калі дзевяць тысячаў параненых засталіся паміраць на полі бою. Узрушаны ўбачаным, Дзюнан напісаў кнігу «Успаміны пра бітвў пры Сальфэрына» і спрабуе стварыць таварыства дапамогі параненым. Дзякуючы яго намаганьням быў заснаваны Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа і ў 1864 годзе прынятая першая Жэнэўская канвэнцыя аб паляпшэньні долі параненых ў сухапутнай вайне. У 1901 разам з Фрэдэрыкам Пасі стаў першым ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру.

Нарадзіўся ва ўплывовай жэнэўскай кальвінісцкай сям’і. Бацька — Жан-Жак Дзюнан, бізнэсмэн, чалец гарадзкой рады Жэнэвы. Маці — Антуанэта Дзюнан-Каландон, займалася пераважна сьвецкім жыцьцём і дабрачыннасьцю. Сям’я прывіла А.Дзюнану цікавасьць да сацыяльнай працы.

З 18 гадоў Дзюнан займаецца грамадзкімі справамі (Жэнэўскае таварыства давальнікаў падаяньняў, YMCA і г. д.). У 21 год кідае вучобу ў Collège Calvin з прычыны кепскіх адзнак, наймаецца на нізавую пасаду ў банк.

З 1856 працуе на францускую аграрна-гандлёвую кампанію ў Альжыры. Спрабуючы вырашыць праблемы з каляніяльнымі ўладамі Дзюнан накіроўваецца на аўдыенцыю да імпэратара Напалеона ІІІ, які на той момант знаходзіцца ў дзеючай арміі ў Лямбардыі. Там Дзюнан становіцца сьведкам крывавай бітвы пры Сальфэрына. Шакаваны Дзюнан спрабуе арганізаваць мясцовае насельніцтва для дапамогі параненым, купляе мэдыцынскія сродкі і матэрыялы. Дамагаецца вызваленьня аўстрыйскіх урачоў з францускага палону, каб тыя дапамагалі параненым.

Яшчэ ў сваім доме ў Жэнэве, ён вырашыў напісаць кнігу пад назвай «Памяць аб Сальфэрына», якую ён апублікаваў на ўласныя грошы ў 1862 годзе. Ён паслаў копіі кнігі вядучым палітычным і ваенным дзеячам па ўсёй Эўропе. У дадатак да яркага апісаньня свайго вопыту ў Сальфэрына ў 1859 годзе, ён адкрыта выступаў за фармаваньне нацыянальных грамадзкіх арганізацыяў дапамогі, якія былм бы абавязаныя на дапамогу параненым жаўнерам у выпадку вайны. Акрамя таго, ён заклікаў да разьвіцьця міжнародных дамоваў, каб гарантаваць абарону нэўтральных мэдыкаў і палявым шпіталям для жаўнераў, параненых на полі бою.

9 лютага 1863 году ў Жэнэве Жан-Анры Дзюнан заснаваў «Камітэт пяці» (разам з чатырма іншымі вядучымі постацямі зь вядомых сем’яў Жэнэвы) у якасьці сьледчай камісіі Жэнэўскага Таварыства грамадзкага дабрабыту. Іхняй мэтай было вывучыць мэтазгоднасьць ідэй Дзюнана й арганізаваць міжнародную канфэрэнцыю аб іхняй магчымай рэалізацыі. Праз восем дзён пяць чалавек вырашылі перайменаваць камітэт у «Міжнародны камітэт па аказаньні дапамогі для параненых». У 26—29 кастрычніка 1863 году міжнародная канфэрэнцыя, арганізаваная камітэтам была праведзена ў Жэнэве з мэтай распрацоўкі магчымых мераў па паляпшэньню мэдычнага абслугоўваньня на полі бою. У канфэрэнцыі прынялі ўдзел 36 чалавек: васямнаццаць афіцыйных дэлегатаў ад нацыянальных урадаў, шэсьць дэлегатаў зь іншых няўрадавых арганізацыяў, сем неафіцыйных замежных дэлегацыяў, а таксама пяць чальцоў Міжнароднага Камітэту. На камітэце прысутнічалі афіцыйныя прадстаўнікі наступных краінаў.

Таксама ў 1867 годзе, Жан-Анры Дзюнан быў вымушаны абвесьціць аб банкруцтве з-за фінансавай няўдачы ў Альжыры, збольшага таму, што ён грэбаваў сваімі дзелавымі інтарэсамі ў час сваёй нястомнай дзейнасьці Міжнароднага Камітэту. Спрэчкі наконт Дзюнанавых бізнэсовых адносінаў і ў выніку нэгатыўнай грамадзкай думкі, у спалучэньні з працяглым канфліктам з Гюставам Муанье, прывялі да выгнаньня Дзюнана з пасады чальца й сакратара. Ён быў абвінавачаны ў злосным банкруцтве й нават быў выдадзены ордэр на ягоны арышт. Такім чынам, ён быў вымушаны пакінуць Жэнэву й ніколі больш не вяртаўся ў свой родны горад. У наступныя гады, нацыянальныя таварыствы былі створаныя амаль ва ўсіх краінах Эўропы.

З 1895 у грамадзтве зноў прачынаецца ўвага да яго асобы. У 1901 ён становіцца першым узнагароджаным Нобэлеўскай прэміяй міру. Больш важным чым гэтая прэмія стала афіцыйнае віншаваньне Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа, якое пратэрмінова рэабілітавала Жан-Анры Дзюнана, і ўяўляла сабой даніну ягонай ключавай ролі ў фармаваньні Чырвонага Крыжа. Дзюнан памёр праз 9 гадоў у маленькім швайцарскім курортым мястэчку Гайдэн. Пахаваны ў Цюрыху.

Шанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзень нараджэньня А. Дзюнана, 8 мая — адзначаецца як Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

У многіх гарадах сьвету ўстаноўлены помнікі А.Дзюнану ў знак удзячнасьці за праяўленыя ім гуманізм, спачуваньне і міласэрнасьць.

У 1948 годзе ў Францыі быў зьняты фільм «Чалавек чалавеку» (The Man in the White) пра жыцьцё Дзюнана[4].

7 мая 2010, у сотую гадавіну сьмерці А.Дзюнана напярэдадні дня яго нараджэньня, у Менску на перакрыжаваньні вуліцаў Леніна і Карла Маркса недалёка ад галоўнага офісу Чырвонага Крыжа ў Беларусі быў адкрыты помнік А.Дзюнану (скульптар А.Купрыянаў, архітэктурная прывязка — ТМ-7, бронза).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]