Перайсьці да зьместу

Ен Макелен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іян Маккелен
па-ангельску: Ian McKellen
На прэм’еры фільма «Ўладар пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля» (Вэлінгтан, 1 сьнежня 2003)
Імя пры нараджэньні Ian Murray McKellen
Дата нараджэньня 25 траўня 1939 (85 гадоў)
Месца нараджэньня Бэрнлі, графства Ланкашыр, Вялікабрытанія
Грамадзянства Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Месца вучобы
Занятак актор
Навуковая сфэра індустрыя відэагульняў[d]
Гады дзейнасьці 1956 — цяпер. час
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d]
Жанры камэдыі Шэксьпіра[d]
Узнагароды Залаты Глёбус
IMDb ID nm0005212
Сайт mckellen.com

І́ян Макке́лен (па-ангельску: Sir Ian Murray McKellen; нар. 25 траўня 1939 году, Бэрнлі, графства Ланкашыр, Вялікабрытанія) — брытанскі актор. Яго самымі знакамітымі ролямі ў кіно зьяўляюцца Гэндальф ва «Ўладары пярсьцёнкаў» і трылёгіі «Хобіт», Магнэта ў фільмах пра Людзей Ікс. У 1979 годзе МакКеллен быў прызначаны кавалерам ордэна Брытанскай імпэрыі, быў прысьвечаны ў рыцары ў 1991 годзе за заслугі ў выканальніцкім мастацтве.

Іян Маккелен нарадзіўся ў Бэрнлі, Ланкашыр і быў выхаваны ва Ўігане, куды сям’я пераехала, калі яму было 4 месяцы. Нарадзіўся незадоўга да пачатку Другой сусьветнай вайны. У адказ на пытаньне інтэрвію, калі інтэрвіюер заўважыў, што актор падаваўся даволі спакойным ў пэрыяд пасьля тэрактаў 11 верасьня, Маккелен сказаў: «Ну, дарагая, вы забываеце — я спаў пад сталёвай пласьцінай да 4 год.»

Бацька Маккелена, Дэніс Марэй Маккелен, быў інжынэрам-будаўніком і прапаведнікам шатляндзка-ірляндзкага і шатляндзкага паходжаньня. На момант нараджэньня Іяна, яго бацькі ўжо мелі пяцігадовую дачку Джын. Абстаноўка ў доме была моцна хрысьціянская, але не праваслаўная. Калі Іяну было 12, яго маці, Марджэры Лоіс (народжаная Саткліф), памерла, а яго бацька памёр, калі Іяну было 24 гады.

Вучыўся ў школе Болтан, дзе ўдзельнічаў у аматарскіх школьных тэатральных пастаноўках, затым у Кембрыджы, дзе таксама запісаўся ў студэнцкі тэатар.

У 1988 годзе ўпершыню публічна заявіў пра сваю гомасэксуальнасьць падчас інтэрвію радыёстанцыі Бі-Бі-Сі. У 1990 годзе стаў адным зь першых адкрытых геяў, які атрымаў рыцарскі тытул. Зьяўляецца актывістам брытанскага руху за правы сэксуальных і гендэрных меншасьцяў.

Маккелен пачаў здымацца ў кіно яшчэ ў 70-х гадах, аднак найбольшая вядомасьць і прызнаньне да яго прыйшлі толькі ў 90-х гадах, дзякуючы ролям у галівудзкіх блякбастэрах. У 1993 годзе ён зьявіўся ў тэлевізійным фільме «And the Band Played On», за які актор ўпершыню вылучаўся на прэмію «Эмі». У 1996 годзе ён граў імпэратара Мікалая II у фільме «Распуцін», які прынёс яму прэмію «Залаты глёбус». За ролю ў фільме «Gods and Monsters)» вылучаўся на прэміі «Оскар» і «Залаты глобус» як лепшы актор. У 2000 годзе актор паўстаў у вобразе супэрзлодея Магнэта ў экранізацыях коміксаў «Людзі Ікс». Падчас здымак фільма актор пагадзіўся здымацца ў карціне Пітэра Джэксана «Уладар пярсьцёнкаў:Зьвяз пярсьцёнка», дзе ён паўстаў у вобразе Гэндальфа . За гэтую ролю актор атрымаў прэмію Гільдыі кінаактораў ЗША, а таксама вылучаўся на прэміі «Оскар» і BAFTA. Маккелен сыграў Гэндальфа ў двух сіквелах фільма, а таксама пагадзіўся паўтарыць гэтую ролю ў трылёгіі «Хобіт».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]