Перайсьці да зьместу

Ежы Плютовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ежы Плютовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 студзеня 1947(1947-01-30) (77 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, эсэіст, русіст, перакладнік
Мова польская мова[1] і беларуская мова[1]

Ежы Плютовіч (па-польску: Jerzy Plutowicz; нарадзіўся 30 студзеня 1947 году, Бельск Падляскі) — польскі паэт і эсэіст.

Нарадзіўся 30 студзеня 1947 году ў Бельску Падляскім. Вывучаў расейскую філялёгію ў Варшаўскім універсітэце. Жыве ў Беластоку. Дэбютаваў у 1967 годзе на старонаках часопісу «Сучаснасць» («Współczesność»). Пасьля ягоныя вершы публікаваліся ў «Паэзіі» («Poezja»), «Творчасьці» («Twórczość»), «Культуры» («Kultura»), штомесячніку «Сымбалі»(pl). У 1975 годзе выдаў першы паэтычны зборнік «Некалі значыць ніколі» («Niegdyś to znaczy nigdy»). Зьяўляецца трохразовым ляўрэатам літаратурнай прэміі В. Казанэцкага. У 2006 годзе выдаў зборнік эсэ «Раптам, у сьвеце» («Nagłe, w świecie»). Тэксты Плютовіча перакладзеныя на беларускую (Мікола Гайдук, Хрысьціна Граматовіч, Віктар Швед[2]), украінскую, сэрбскую і ангельскую мовы. Сам аўтар займаецца таксама перакладамі, перакладаў творы Сакрата Яновіча, Васіля Петручука.

Выдаў паэтычныя зборнікі:

  • «Некалі значыць ніколі»/«Niegdyś to znaczy nigdy», 1975;
  • «Пачутае да канца»/«Zasłyszane do końca», 1981;
  • «Пусты гадзіньнік»/«Pusty zegar», 1987;
  • «Матылёк і камень»/«Motyl i Kamień», 1992;
  • «Рака. Цені на вадзе»/«Rzeka. Cienie na wodzie», 1996;
  • «Катлавіна»/«Kotlina» — выбраныя вершы, 1998;
  • «Забытая вайна (Акно ў сад)»/«Zapomniana wojna (Okno na sad)», 2000;
  • «Забытая вайна (Эўропа пасьля дажджу)»/«Zapomniana wojna (Europa po deszczu)», 2002;

Эсэ:

  • «Раптам, у сьвеце»/«Nagle, w świecie», 2006.
  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]