Дэйвід Роджэр Марплз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дэйвід Роджэр Марплз
David R. Marples
Нарадзіўся 17 кастрычніка 1952(1952-10-17)[1] (67 гадоў)
Навуковая сфэра сучасная гісторыя
Месца працы Альбэрцкі ўнівэрсытэт
Альма-матэр Альбэрцкі ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктар філязофіі
Узнагароды і прэміі Кубак Альбэрцкага ўнівэрсытэту
https://davidrmarples.wordpress.com/

Дэйвід Роджэр Марплз (па-ангельску: David Roger Marples; нар. 1952) — канадзкі гісторык, палітычны аналітык, прафэсар катэдры гісторыі і антычнасьці Альбэрцкага ўнівэрсытэту. Займаецца дасьледаваньнямі гісторыі і палітыкі Беларусі, Расеі і Ўкраіны[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1975 року Дэйвід Марплз атрымаў званьне бакаляўра мастацтваў Лёнданскага ўнівэрсытэту, у 1980 — магістра мастацтваў Альбэрцкага ўнівэрсытэту, у 1985 — доктара філязофіі Шэфілдзкага ўнівэрсытэту. Тэма доктарскай дысэртацыі — «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Заходняй Украіне ў 1944—1951»[3]

Працаваў палітычным аналітыкам Украінскай службы Радыё «Сабода» ў Мюнхэне (Нямеччына). З 1991 року — у Альбэрцкім унівэрсытэце. Быў дырэктарам праграмы Стасюка па сучаснай Украіне ў Канадзкім інстытуце ўкраінскіх дасьледаваньняў Альбэрцкага ўнівэрсытэту (2004—2014), прэзыдэнтам Паўночнаамэрыканскай асацыяцыі беларускіх дасьледаваньняў (2010—2014)[4]

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін з самых аўтарытэтных заходніх дасьледчыкаў[5] па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі і сучаснай Украіне. Апісваў такія падзеі ўсходнеэўрапейскай гісторыі XX стагодзьдзя, як Расейская рэвалюцыя 1917—1920 гадоў, Галадамор ва Ўкраіне 1932—1933 гадоў, сталінізм, развал Савецкага Саюзу.

Публікаваўся па беларускай, расейскай і ўкраінскай тэматыцы ў «Edmonton Journal», «Kyiv Post», «Moscow Times», «Eurasia Daily Monitor», «Open Democracy»[6] і іншых. Аўтар больш як дзясятка манаграфіяў. Сярод ягоных кнігаў пра Беларусь: «Беларусь: ад савецкай улады да атамнай катастрофы» (анг. Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe, 1996), «Беларусь: нацыя бяз нацыі» (анг. Belarus: A Denationalized Nation, 1999), «Фэнамэн Лукашэнкі: выбары, прапаганда і асновы дзяржаўнай улады ў Беларусі» (анг. The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus, 2007), «Нашая слаўная мінуўшчына: Лукашэнкаўская Беларусь і Вялікая Айчынная вайна» (анг. Our Glorious Past: Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War, 2014).

Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прэмія Дж. Гордына Каплана Альбэрцкага ўнівэрсытэту «за выбітныя посьпехі ў дасьледаваньнях» (2003)
  • Унівэрсытэцкі кубак (2008) — найвышэйшая ўзнагарода Альбэрцкага ўнівэрсытэту

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэйвід Марплз жанаты з Аяй Фудзіварай, дырэктаркай японскага цэнтру прынца Такамада ў Альбэрцкім унівэрсытэце. Мае чатырох дзяцей: сыноў Карлтана і Кілана ад ранейшага шлюбу, дачок Акіка і Келу.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ukraine’s Euromaidan: Analyses of a Civil Revolution in Ukraine. Co-edited with Frederick V. Mills. Stuttgart Germany: ibidem Verlag and Columbia University Press, 2015. 285 pp.
  • Our Glorious Past': Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War (Ibidem-Verlag, Hannover, Germany, 2014)
  • Holodomor: Causes of the Famine of 1932—1933 in Ukraine (Heritage Press, 2011)
  • Russia in the Twentieth Century: the Quest for Stability (Harlow, UK: Pearson-Longman, 2011), 410 pp.
  • Heroes and Villains: Creating National History in Contemporary Ukraine (Budapest and New York: Central European University Press, 2007 cloth, 2008 paperback.
  • The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus (Trondheim, Norway: Trondheim Studies on East European Cultures and Societies, No. 21, 2007).
  • Prospects for Democracy in Belarus (Washington, DC: GMFUS-Heinrich Boll, 2006) [Co-edited with Joerg Forbrig and Pavol Demes]. Second revised edition published later in the same year.
  • The Collapse of the Soviet Union, 1985—1991 (Harlow, Essex: Pearson Education-Longman, 2004)
  • Motherland: Russia in the 20th Century (London: Longman, 2002)
  • Lenin’s Revolution: Russia 1917—1921 (London: Wesley, Addison, and Longman, 2000)
  • Belarus: A Denationalized Nation (Amsterdam: Harwood Academic Publishers, 1999)
  • Nuclear Energy and Security in the Former Soviet Union (Boulder, CO: Westview Press, 1997) [co-edited with Marilyn J. Young]
  • Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe (Basingstoke, UK: Macmillan Press; New York, N.Y.: St. Martin’s Press; and Edmonton, AB: The University of Alberta Press, 1996).
  • Stalinism in Ukraine in the 1940s (London: The Macmillan Press, 1992)
  • Ukraine Under Perestroika: Ecology, Economics, and the Workers' Revolt (London: The Macmillan Press, 1991)
  • The Social Impact of the Chernobyl Disaster (London: The Macmillan Press, 1988)
  • Chernobyl & Nuclear Power in the USSR (London: The Macmillan Press, 1987).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Virtual International Authority File — 2012.
  2. ^ David Marples, BA, MA, PhD(анг.) People Collection. University of Alberta. Праверана 25 жніўня 2017 г.
  3. ^ Colectivization of agriculture in Western Ukraine 1944—1951(анг.) British Library EThOS Праверана 25 жніўня 2017 г.
  4. ^ North American association for Belarusian studies (NAABS)(анг.). Association for Slavic, East European, and Eurasian Studies. Праверана 25 жніўня 2017 г.
  5. ^ Дынько, Аляксандра (18 красавіка 2017) «Лукашэнка — не дыктатар» Людзі. Радыё «Свабода»Праверана 25 жніўня 2017 г.
  6. ^ Articles by David Marples(анг.). openDemocracy. Праверана 25 жніўня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]