Перайсьці да зьместу

Дыядэма (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дыядэма
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Бразылія
Штат Сан-Паўлу
Дата заснаваньня 1959
Кіраўніцтва і ўлада
Заканадаўчы орган municipal chamber of Diadema[d]
Геаграфія
Плошча
  • 30,796 км²
Вышыня НУМ 780 ± 1 м
Каардынаты 23°41′10″ пд. ш. 46°36′38″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы diademense і diademense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 11
Паштовы індэкс 09910 - 09993
Сайт diadema.sp.gov.br
Дыядэма на мапе Бразыліі
Дыядэма
Дыядэма
Дыядэма

Дыядэ́ма (па-партугальску: Diadema) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 426 тысяч чалавек[2]. Эканоміка гораду базуецца на сэктары паслуг, асабліва мэдычных. У месьце маюцца дом матылёў, батанічны сад, мастацкі музэй і абсэрваторыя.

Ад свайго пачатку паселішча ў месцы сучаснага гораду займала стратэгічнае геаграфічнае становішча, бо знаходзілася на дарозе ад узьбярэжжа да Вілы-дэ-Сан-Паўлу-дэ-Піратынінга, як у раньнія часы называўся Сан-Паўлу. Да таго ж паселішча дарогамі злучалася з Сан-Бэрнарду-ду-Кампу і Санту-Амару яшчэ з пачатку XVIII стагодзьдзя. Праспэкты, якія цяпер вядомыя як Антонію Піранга і Пірапарыньня, паўсталі менавіт з гэтых старажытных дарог. Да 1940-х гадоў Дыядэма была ўтвораная з чатырох мікрараёнаў, якія да таго належылі Сан-Бэрнарду-ду-Кампу. Гэтыя раёны былі першапачаткова ня вельмі добра злучаныя адно з адным. Не зважаючы на ​​геаграфічную блізкасьць да сталіцы штату, да 1950-х гадоў горад мала адчуваў наступствы пераўтварэньняў, выкліканых індустрыялізацыяй Сан-Паўлу. У дадатак Дыядэма ня мела рэгіянальнага эканамічнага значэньня, у першую чаргу з адсутнасьці чыгункі ў месьце.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]