Сан-Бэрнарду-ду-Кампу
| Сан-Бэрнарду-ду-Кампу | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Бразылія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Дата заснаваньня | 1553 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Заканадаўчы орган | municipal chamber of Sao Bernardo do Campo[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 762 ± 1 м | ||||
| Каардынаты | 23°42′ пд. ш. 46°33′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | são-bernardense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 11 | ||||
| Паштовы індэкс | 09700-000 | ||||
| Сайт | saobernardo.sp.gov.br | ||||
| Сан-Бэрнарду-ду-Кампу на мапе Бразыліі Сан-Бэрнарду-ду-Кампу | |||||
Сан-Бэрна́рду-ду-Ка́мпу (па-партугальску: São Bernardo do Campo) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 844 тысяч чалавек[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Места быў заснаваны Жуанам Рамальлю ў 1553 годзе і быў было вядомае як Віла-дэ-Санту-Андрэ-да-Борда-ду-Кампу-дэ-Піратынінга. Неўзабаве пасьля гэтага, вёска была перанесенае крыху ў іншае суседняе месца, якое было больш бясьпечным ад варожых плямёнаў. Першапачатковае месца пазьней зноўку заселенае і названае як Сан-Бэрнарду. У рэгіёне, куды таксама ўваходзіць Сан-Бэрнарду, месьціліся плянтацыі бэрнардынцаў, дзе працавалі рабы-афрыканцы. У 1812 годзе тут паўстала парафія. Да другой паловы XIX стагодзьдзя актыўна засяляць рэгіён пачалі эўрапейскія імігранты, у першую чаргу італьянцы. Да пачатку XX стагодзьдзя таксама назірваўся рост колькасьці японскіх імігрантаў. У 1938 годзе места сталася часткай Санту-Андрэ, але ў 1945 годзе зноўку быў вылучаны як асобная адзінка. Першым мэрам гораду стаў бразыльскі банкір Ўолес Сымансэн[3]. Прамысловасьць, асабліва зьвязаная з мэталаапрацоўкай, асабліва квітнела ў 1960-я гады, калі Сан-Бэрнарду-ду-Кампу нават набыў мянушку аўтамабільнай сталіцай Бразыліі. Многія з заводаў пазьней зьехалі ў іншыя рэгіёны, але аўтамабільная прамысловасьць застаецца жыцьцёва важнай часткай гісторыі гораду. Прыкметнай у месьце ёсьць і мэблевая прамысловасьць, якая паўстала дзякуючы італьянскім засельнікам. Індустрыялізацыя ў 1960-я прыцягнула сюда таксама жыхароў паўночна-ўсходняй Бразыліі. Сярод іх была сям’я Лулы да Сылвы, які працаваў на аўтамабільных заводах гораду ў 1970-х гадах і быў лідэрам прафзьвязу, перш чым быць абраным прэзыдэнтам рэспублікі.