Дына Буцаці
| Дына Буцаці | |
![]() | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 16 кастрычніка 1906[1][2][3][…] |
| Памёр | 28 студзеня 1972[1][2][3][…] (65 гадоў) |
| Бацькі | Giulio Cesare Buzzati[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, навэліст, маляр, лібрэтыст, сцэнарыст, драматург, паэт, пісьменьнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменьнік, мастак коміксаў, публіцыст |
| Мова | італьянская мова[6] |
| Узнагароды | |
| http://dinobuzzati.it | |
Ды́на Буца́ці (па-італьянску: Dino Buzzati; 16 кастрычніка 1906 — 28 студзеня 1972) — італьянскі пісьменьнік, журналіст і мастак.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Буцаці нарадзіўся ў Бэлюна на віле, дзе ягоная заможная мілянская сям’я праводзіла летнія месяцы. Быў трэцім з чатырох дзяцей. Ягоны малодшы брат Адрыяна стаў славутым генэтыкам. Бацька, Джуліё Чэзарэ, паходзіў са старой бэлюнскай дынастыі. Маці Альба Мантавані (дачка пісьменьніка Дына Мантавані) была вэнэцыянкай і належала да дынастыі вэнэцыянскіх дожаў Бадоэр Партэчыпацыё. Буцаці вельмі любіў музыку (навучаўся граць на фартэпіяна і скрыпцы), маляваньне і горы. Гэтыя захапленьні і сфармавалі шматбаковы талент пісьменьніка.
Зь юнацтва жыў у Міляне, дзе наведваў юрыдычны факультэт, каб задаволіць жаданьне бацькі бачыць яго адвакатам. У 1928 годзе, незадоўга да заканчэньня навучаньня, уладкаваўся практыкантам у рэдакцыю газэты «Corriere della Sera», дзе пазьней працаваў карэспандэнтам. У гэтым жа годзе завяршыў навучаньне.
У 1933 годзе выйшаў яго першы раман «Bàrnabo delle montagne» («Барнаба з гор»), а праз два гады «Il segreto del Bosco Vecchio» («Таямніца Старога Лесу»). Паводле абодвух раманаў італьянскімі рэжысэрамі былі зьнятыя кінафільмы: першы экранізаваў Марыё Брэнта ў 1994 годзе, другі Армана Ольмі ў 1993 годзе.
У 1935 і 1936 гадох Буцаці займаўся штомесячным літаратурным дадаткам да газэты.
Найвялікшы посьпех 1939 году — раман «Il deserto dei Tartari» («Татарская пустыня»), паводле якога рэжысэр Валерыё Дзурліні зьняў аднайменны фільм. У гэтыя гады Буцаці пачынае пісаць свае славутыя кароткія апавяданьні, некаторыя зь іх публікуючы ў «Corriere della Sera». Разам зь пісьменьніцкай дзейнасьцю Буцаці працягвае займацца і дзейнасьцю журналісцкай. Выбраныя эсэ зьмешчаныя ў зборніку «Cronache terrestri» («Зямныя кронікі»).
Сваім фэерычным стылем пісьма Буцаці супрацьстаіць тэмам і пачуцьцям тугі, страху сьмерці, магіі і містыкі, нязьменнасьці лёсу. Частым героем літаратурных твораў Буцаці зьяўляецца менавіта лёс, усемагутны і неасяжны, часта зьдзеклівы. Нават творы пра каханьне закранаюць непрадказальнасьць фатуму. Творчасьць Буцаці адносіцца да фантастычнага жанру, а таксама выяўляе блізкасьць да жанру літаратуры жахаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Dino Buzzati (нід.)
- 1 2 Dino Buzzati // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Dino Buzzati // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- 1 2 Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ↑ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ↑ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дына Буцаці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
